Вы тут

У АДКБ удалося выбудаваць адэкватны механізм рэагавання на выклікі і пагрозы


У АДКБ удалося выбудаваць у цэлым адэкватны механізм рэагавання на выклікі і пагрозы. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Дзяржсакратар адзначыў, што ўжо больш за 20 гадоў камітэт выпрацоўвае меры і каардынуе працу дзяржаў АДКБ супраць міжнароднага тэрарызму, экстрэмізму, незаконнага абароту наркотыкаў і зброі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці і нелегальнай міграцыі. «За гэтыя гады нам удалося выбудаваць у цэлым адэкватны механізм рэагавання на пазначаныя выклікі і пагрозы. Прынята нарматыўная база, сфармаваны дапаможныя органы, рабочыя групы, якія забяспечваюць прыняцце скаардынаваных мер у галіне барацьбы з новымі выклікамі і пагрозамі, а таксама ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі і спецслужбамі», — сказаў ён.

За апошнія 20 гадоў у выніку сумеснай дзейнасці спецслужбаў АДКБ папярэджана 19 тэрактаў, затрымана больш за 500 асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Калектыўнымі намаганнямі канфіскавана больш за 420 т наркатычных сродкаў, псіхатропных і моцнадзейных рэчываў, нейтралізавана каля 6,5 тыс. злачынных наркагруповак, ліквідавана больш за 250 каналаў нелегальнай міграцыі.

У апошнія гады дзяржавы АДКБ каардынуюць дзеянні ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. На парадку дня таксама пытанні біялагічнай бяспекі. «Прагназуем, што гэта не апошнія сферы калектыўнай абароны. Сучасныя выклікі і пагрозы імкліва трансфармуюцца, набываюць новыя гібрыдныя формы, што патрабуе адэкватнага і своечасовага рэагавання», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе пройдуць аперацыі «Наёмнік» (па спыненні тэрарызму), «Нелегал», а таксама «Проксі», накіраваная на выяўленне злачынстваў у інфармацыйнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.