У Маладзечанскім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з ласём. Жывёла загінула, пасажыра даставілі ў бальніцу, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся 9 чэрвеня ў 6.38 на 6-м км аўтадарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач. «Лада» здзейсніла наезд на лася, які перабягаў праезную частку злева направа па ходзе руху аўто, якім кіраваў 47-гадовы жыхар Маладзечна. У выніку аварыі 53-гадовая жанчына, пасажыр легкавушкі, была дастаўлена ў бальніцу. Кіроўца не пацярпеў. Дзікая жывёла загінула на месцы.
ДАІ рэкамендуе аўтааматарам быць за рулём вельмі ўважлівымі. Падчас руху паблізу лясных масіваў і палёў, асабліва ў цёмны час сутак, варта праяўляць асаблівую асцярожнасць.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?