Вы тут

Грамадзянская пазіцыя, Чырвоны Крыж і... футбол


Навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублікі.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў узяў удзел у акцыі «Грамадзянская пазіцыя», якая прайшла з удзелам працоўнага калектыву Міністэрства культуры. У рамках акцыі адбыліся ўрачыстая цырымонія адкрыцця пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» і прыём новых членаў у рады грамадскага аб'яднання.

«Адкрыццё пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» у Міністэрстве культуры прынцыпова важнае для таго, каб больш актыўна далучаць дзеячаў культуры і людзей, якія працуюць у дадзенай сферы, у грамадскае жыццё і патрыятычнае выхаванне нашага насельніцтва. Мерапрыемства стане пачатковым этапам для больш шырокага прадстаўніцтва грамадскага аб'яднання ва ўсіх установах культуры нашай краіны. Таму што культура — спосаб сацыялізацыі чалавека, спосаб вывядзення яго на больш высокі ўзровень жыцця. І гэта мы можам рабіць разам. РГА «Белая Русь» прапануе свае сэнсы, грамадзянска-патрыятычныя ідэі і ідэалы. Ва ўзаемадзеянні з работнікамі культуры працэс выхавання чалавека будзе значна больш эфектыўны», — падкрэсліў Алег Раманаў.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк наведала Добрушскую раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа. У ходзе азнаямлення з умовамі аказання дапамогі маючым патрэбу пасля праведзенай рэканструкцыі памяшканняў раённай арганізацыі парламентарый падкрэсліла, што ў раёне добра выбудавана сістэма збору і размеркавання дапамогі. Сенатар таксама адзначыла намаганні арганізацыі па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і выхаванні ў насельніцтва раёна адказнасці за здароўе.

Члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў і Дзмітрый Варанюк узялі ўдзел у таварыскім матчы зборнай беларускага парламента і каманды Беларусі па футболе сярод асоб з цэрэбральным паралічам. Сустрэча прайшла ў рамках падрыхтоўчага збору спартсменаў да міжнароднага турніру ў Ніжнім Ноўгарадзе. Парламентарыі саступілі сапернікам з лікам 12:18.

«У нашай краіне развіццю спорту надаецца вялікая ўвага, але вось увага грамадскасці ў асноўным прыкаваная да спорту класічнага. Пры гэтым многія заслугі атлетаў і цэлых каманд з асаблівымі патрэбамі часта незаслужана застаюцца ў цяні, мала асвятляюцца ў медыя і не распешчаныя ўвагай спонсараў. Таму тое, з якім энтузіязмам і імкненнем гэтыя асобы выходзяць на поле, з якой добрай якасцю яны прадстаўляюць нашу краіну ў форме зборнай, па-сапраўднаму ўражвае і натхняе. Сваім прыкладам яны паказваюць тысячам дзяцей з аналагічным дыягназам, што для іх няма меж і рэалізавацца можна ў чым заўгодна», — адзначыў Дзмітрый Баскаў.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.