Вы тут

На фінансаванне галін сацыяльнай сферы штогод накіроўваецца не менш за 12% ВУП


На фінансаванне галін сацыяльнай сферы ў Беларусі штогод накіроўваецца не менш за 12% ВУП. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае БелТА.


«У даволі няпростых эканамічных умовах, выкліканых у першую чаргу знешнімі фактарамі, урадам у цэлым забяспечана стабільнае функцыянаванне галін сацыяльнай сферы. Узяты першапачаткова кіраўніком дзяржавы курс на сацыяльную накіраванасць дзяржавы, арыентацыю на чалавека, яго маральны, духоўны і матэрыяльны дабрабыт з’яўляецца і цяпер асноўным генеральным напрамкам работы ўрада», — сказаў Ігар Петрышэнка.

У Беларусі традыцыйна забяспечваецца захаванне сацыяльнага вектара расходаў дзяржавы. «На фінансаванне галін сацыяльнай сферы штогод накіроўваецца не менш як 12 працэнтаў ВУП, або больш як 40 працэнтаў расходаў кансалідаванага бюджэту. У мінулым годзе расходы на гэтыя мэты склалі 43,2 працэнта, або Br22,9 млрд (без уліку расходаў на капітальнае будаўніцтва), што на 7,2 працэнта больш, чым у 2021 годзе. У бягучым годзе іх рост да 2022 года склаў 20,2 працэнта. Запланавана Br27,5 млрд, або 43 працэнты ад кансалідаванага бюджэту», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.