Вы тут

Галоўчанка паставіў задачы па ліквідацыі недахопаў у ахове здароўя


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка правёў ва ўрадзе нараду па ахове здароўя, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння мы разглядаем вельмі важнае пытанне, а менавіта, як на месцах і ў Міністэрстве аховы здароўя арганізавана работа па выкананні распараджэння Прэзідэнта. Якая захоўваецца вастрыня праблемных пытанняў функцыянавання сістэмы аховы здароўя, негатыўная ацэнка арганізацыі работы па ліквідацыі наяўных парушэнняў і недахопаў у галіне з боку кіраўніка дзяржавы патрабуе сёння ў гэтым коле гранічна адкрытай і прынцыповай размовы. Як мне дакладваюць, на ўсіх узроўнях зацверджаны планы, вызначаны фінансавыя рэсурсы, прыняты кадравыя рашэнні. Але па-ранейшаму няма адчування, што ўсімі правільна ўспрынятыя і ўзятыя да выканання асноўныя пасылы кіраўніка дзяржавы. А іх, нагадаю, тры: належная арганізацыя кіравання сістэмай аховы здароўя, павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, забеспячэнне чулага і ўважлівага стаўлення да пацыентаў. Менавіта гэта ў прыярытэце. І пра гэта нельга забываць», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у сістэме аховы здароўя асноўны ўпор адразу сталі рабіць на рамонтных работах і прывядзенні ў належны выгляд аб’ектаў. «Нават у дакладной міністра да сённяшняй нарады ключавы акцэнт зроблены на рамонтах рознай ступені складанасці. Гэта, безумоўна, важна, але сутнасць не ў гэтым», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.

«Па рэгіёнах карціна таксама пакуль розная, я цэласнасці не бачу. На сёння Гродзенская і Магілёўская вобласці дакладваюць аб ліквідацыі больш за 70% недахопаў, у той час як Віцебская і Мінская — толькі каля адной траціны. Але рэальная сітуацыя, верагодна, іншая, пра што сведчаць сігналы, якія пастаянна паступаюць з месцаў, ды і ўбачанае ўчора намі ў Барысаве. У наяўнасці дыстанцыяванне, у шэрагу выпадкаў ігнараванне відавочных праблемных пытанняў у рабоце ўстаноў аховы здароўя з боку мясцовых органаў улады», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

«Прэзідэнт даў нам усім магчымасць выправіцца. Прынята і даведзена да месцаў адпаведнае распараджэнне. Намеснікам прэм’ер-міністра зацверджаны план дзеянняў па яго рэалізацыі. На ўзроўні ўрада сфарміравана адпаведная рабочая група, закліканая забяспечыць каардынацыю, кантроль выканання даручэнняў. Але неабходна дэманстраваць штодзённую дынаміку і канкрэтныя вынікі. Час нам быў адведзены дакладна — да канца года», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.