Вы тут

«Белдзяржхарчпрам» пастаўляе прадукцыю на рынкі 35 краін


«Белдзяржхарчпрам» пастаўляе прадукцыю на рынкі 35 краін. Пра гэта на тэлеканале СТБ расказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, паведамляе БелТА.


Па словах Алега Жыдкова, каля 85% усяго аб’ёму кандытарскай прадукцыі, якая адпраўляецца на экспарт, прыпадае на долю Расіі. «Для нас гэты рынак найбольш традыцыйны. Мы там максімальна пазнавальныя. Мы актыўна асвойваем рынак Кітая, паколькі разумеем, што ён досыць глабальны з пункту гледжання як спажыўцоў, так і магчымасцяў па пастаўках прадукцыі. Таму на працягу апошніх трох-чатырох гадоў мы выйшлі на ўстойлівую дынаміку росту паставак прадукцыі на рынак Кітая», — сказаў Алег Жыдкоў.

Усяго «Белдзяржхарчпрам» пастаўляе прадукцыю на рынкі 35 краін. «Можна сказаць, мы для сябе паўторна адкрываем некаторыя рынкі, дзе мы альбо слаба прысутнічалі, альбо ў нас там былі пастаўкі разавыя. Гэта ў тым ліку краіны Персідскага заліва: і Аман, і Арабскія Эміраты», — падкрэсліў Алег Жыдкоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.