Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін», якім карэкціруецца Працоўны кодэкс з улікам практыкі яго прымянення, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 


Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца вызваленне работнікаў ад працы для дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку. Работнікаў ва ўзросце да 40 гадоў — на адзін дзень раз на тры гады, старэйшых за 40 гадоў — на адзін дзень штогод, а жанчын старэйшых за 53 гады і мужчын старэйшых за 58 гадоў — на два дні штогод.

У ліку навацый — прадастаўленне права аднаму з бацькоў траіх і больш дзяцей або дзіцяці-інваліда замест дадатковага выхаднога дня ў тыдзень выбраць скарачэнне штодзённай працы на адну гадзіну.

Законам прадугледжваецца выплата заработнай платы не радзей двух разоў на месяц усім работнікам, у тым ліку тым, з якімі заключаны кантракты, а таксама магчымасць чаргавання перыядаў выканання работы дыстанцыйна і на працоўным месцы ў арганізацыі.

У адпаведнасці з дакументам, гарантыі, якія прадстаўляюцца асобам пры сумяшчэнні працы з вучобай па накіраванні наймальніка (навучальныя адпачынкі, скарачэнне працоўнага часу), цяпер распаўсюджваюцца і на работнікаў, якія навучаюцца без накіравання.

Акрамя таго, новаўвядзенні датычацца ўкаранення прафесійных стандартаў, якія апісваюць працоўныя функцыі і патрабаванні да кваліфікацыі работніка для іх выканання, а таксама пашырэння электроннай формы ўзаемадзеяння наймальніка з работнікам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.