Вы тут

Прамысловая вытворчасць у Беларусі за першае паўгоддзе ўзрасла на 6 працэнтаў


Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені — чэрвені 2023 года ў бягучых цэнах склаў Br88,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 106 працэнтаў да ўзроўню першага паўгоддзя 2022 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота: pixabay.com

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці ўзрасла на 4 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У апрацоўчай прамысловасці вытворчасць вырасла на 7,4 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 0,6 працэнта.

Па відзе эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам» вытворчасць знізілася на 1,6 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за чэрвень гэтага года да чэрвеня 2022 года склаў 115,5 працэнта, а да мая 2023 года — 104,9 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.