У літаратараў Беларусі ў апошнія гады развіваюцца добрыя сувязі з пісьменнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. У Пекіне выдаюцца кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў у перакладзе на кітайскую мову. У Мінску выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Выдавецкі дом «Звязда» заснавалі шэраг праектаў, у якіх прадстаўляюць асобнымі выданнямі мастацкія і публіцыстычныя, гісторыка-культурныя творы пра Кітай на беларускай і рускай мовах.
Такія здзяйсненні былі б немагчымымі без актыўнасці канкрэтных вучоных, перакладчыкаў з кітайскага боку. У прыватнасці, у Другім Пекінскім універсітэце замежных моў сфарміраваўся своеасаблівы цэнтр увагі да беларускай літаратуры. Традыцыі ў гэтым накірунку заклала доктар філалагічных навук Чжан Хуэйцінь. Шмат робіць дзеля пашырэння прысутнасці беларускай літаратуры ў Кітаі дэкан філалагічнага факультэта ўніверсітэта доктар філалагічных навук Хань Сяое. Сярод актыўных перакладчыкаў беларускай паэзіі ў Кітаі — прафесар Гу Юй.
Усе яны — Хань Сяое, Чжан Хуэйцінь, Гу Юй, а таксама малады перакладчык Сунь Фаньці, які пераўвасобіў на кітайскую мову «Дзікае паляванне караля Стаха», — узнагароджаны Граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва
Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.