Вы тут

Колькасць загінулых ад трапічнага шторму «Доксуры» на Філіпінах узрасла да 25


Колькасць загінулых ад трапічнага шторму «Доксуры» на Філіпінах узрасла да 25, паведамляеТАСС са спасылкай на тэлеканал GMA News.


Яшчэ 20 чалавек прапалі без вестак. Свае дамы пакінулі больш за 260 тыс. чалавек, частка з іх размешчаны ў эвакуацыйных цэнтрах. Каля 36 жылых будынкаў пашкоджаныя або разбураныя.

Раней паступала інфармацыя пра 13 загінулых. Шторм галоўным чынам закрануў самы буйны востраў архіпелага — Лусон. Былі пашкоджаныя лініі электраперадачы, выпадзенне багатых ападкаў прывяло да паводак і апоўзняў.

Трапічны цыклон 27 ліпеня пакінуў тэрыторыю Філіпін. У выніку шторму ў аэрапортах краіны былі адмененыя 85 авіярэйсаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.