Вы тут

У часопісе «Беларусь» выйшлі пераклады вершаў Багдановіча на кітайскую мову


У часопісе «Беларусь», які выходзіць на англійскай і беларускай мовах, ёсць раздзел з кітайскімі старонкамі. У ліпеньскім нумары выдання, якое для ўсяго свету прэзентуе нашу краіну Беларусь, надрукаваны пераклады вершаў Максіма Багдановіча на кітайскую мову.


Фота: БелТА.

Падборку твораў геніяльнага паэта («Раманс», «Першая любоў», «***Ўсё праходзе — і радасць, і мукі...», «Санет») пераўвасобіў на кітайскую мову перакладчык Гу Юй. Гэта ўжо не першы зварот часопіса «Беларусь» да публікацыі твораў беларускіх паэтаў у перакладзе на кітайскую мову. Раней у выданні былі надрукаваны пераклады вершаў Якуба Коласа, Янкі Купалы. «Беларусь» з гэтымі публікацыямі патрапіла ва ўніверсітэты Пекіна і Шанхая, асобнікі часопіса перададзены ў фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску.

Публікацыі Максіма Багдановіча на кітайскай мове ў ліпеньскім, за 2023 год, нумары часопіса «Беларусь» папярэднічае грунтоўны артыкул «Пясняр чыстай красы, альбо Максім Багдановіч па-кітайску». Зараз рыхтуюцца да друку пераклады паэтычных твораў Цёткі, Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц і іншых беларускіх паэтаў. Кітайскае прачытанне добра вядомых беларусам вершаў ажыццявіў прафесар Гу Юй, вядомы кітайскі перакладчык.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.