Вы тут

Божая кароўка. Чым карысная для саду і агарода і як яе прыцягнуць


Каму ж з нас не знаёмы гэты мілы чырвоны жучок у чорную крапінку — божая кароўка. Гэтых насякомых існуе велізарная колькасць відаў, і колькасць кропак на іх спінках, вядома ж, зусім не азначае, колькі ім гадоў. Гэта проста казка з дзяцінства. Хутчэй за ўсё, колькасць плямак азначае прыналежнасць божай кароўкі да таго ці іншага віду.


28-мікропкавая бульбяная божая кароўка.

Сярод божых каровак ёсць і шкоднікі садовых раслін, напрыклад, 28-мікропкавая бульбяная божая кароўка.

Самы распаўсюджаны від — сямікропкавая божая кароўка, пра якую і пойдзе гаворка.

Карысць божай кароўкі для садаводаў складаецца ў знішчэнні вялікай колькасці агародных шкоднікаў — тлі, лістаблошак, кляшчоў, шчытовак. Таму божых каровак трэба прыцягваць у свой сад.

З тлёй паспяхова распраўляюцца не толькі дарослыя асобіны божых каровак, але і іх лічынкі.

Божыя кароўкі любяць некаторыя расліны, якія можна вырошчваць у садзе, тым самым прыцягваючы карысных насякомых.

Cямікропкавая божая кароўка.

Гэта:

  • кроп — наўрад ці які агарод абыходзіцца без яго;
  • крываўнік — цяпер выведзены даволі дэкаратыўныя сарты гэтай расліны;
  • дзьмухавец — расліна не толькі прыцягне божых каровак, але і дасць матэрыял для касметычных масак або прыгатавання варэння;
  • бабовыя культуры.

Калі вы хочаце прыцягнуць на свой участак божых каровак, не варта захапляцца апрацоўкай саду хімічнымі сродкамі.

А можна і проста сабраць божых каровак дзе-небудзь на лузе і прынесці на свой участак.

На зіму божыя кароўкі могуць знайсці сабе прытулак пад карой дрэў, яны залазяць пад апалае лісце, а часам і прабіраюцца ў будынкі ды ўладкоўваюцца на зімоўку тут.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.