Вы тут

Беларусь прадставіла на форуме «Армія-2023» прадукцыю абароннай прамысловасці


Беларусь прадставіла ў Расіі на міжнародным ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2023» шырокі спектр прадукцыі абароннай прамысловасці. Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падчас цырымоніі адкрыцця форуму, якая адбылася 14 жніўня ў падмаскоўным кангрэсна-выставачным цэнтры «Патрыёт», паведамляе БелТА.


«Ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і беспрэцэдэнтнага ціску калектыўнага захаду на дзяржавы, якія праводзяць уласную суверэнную і незалежную палітыку, форум „Армія“ стаў сімвалам устанаўлення і развіцця стратэгічнага партнёрства, — канстатаваў Віктар Хрэнін. — На яго пляцоўцы мы маем магчымасць прадэманстраваць існуючы навукова — тэхнічны, тэхналагічны, прамысловы, а галоўнае — абаронны патэнцыял. Дадзенае шырокамаштабнае міжнароднае мерапрыемства дазваляе сумесна знаходзіць шляхі вырашэння самых складаных праблем у галіне забеспячэння нацыянальнай, рэгіянальнай і глабальнай бяспекі з улікам інтарэсаў усіх суб’ектаў міжнародных адносін».

Адным з яркіх прыкладаў такой сумеснай работы міністр назваў умацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы, якое стала вынікам узаемавыгаднай кааперацыі і ўзмацнення інтэграцыйных працэсаў паміж прадпрыемствамі беларускага і расійскага абаронна-прамысловых комплексаў. «З задавальненнем адзначу, што на форуме „Армія-2023“ прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі абаронных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Запрашаю паважаных удзельнікаў і гасцей форуму наведаць стэнды Рэспублікі Беларусь, каб асабіста азнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі», — сказаў ён.

Па словах міністра абароны Беларусі, форум «Армія» з’яўляецца адной з найбуйнейшых сусветных выстаў узбраенняў і ваеннай тэхнікі, традыцыйна на ёй прадстаўляюцца найноўшыя дасягненні абароннай прамысловасці, увасаблення інжынернай і навукова-вытворчай думкі. «Удзел у яго рабоце прадстаўнікоў абаронных ведамстваў і кампаній з розных рэгіёнаў свету сведчыць аб значнасці мерапрыемства для ўмацавання міждзяржаўнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і сумеснага будаўніцтва і развіцця абароннага патэнцыялу дзяржаў-удзельніц», — падкрэсліў ён.

Штогод дадзеная маштабная зброевая экспазіцыя збірае вядучых сусветных спецыялістаў у галіне інавацыйных распрацовак, накіраваных на забеспячэнне бяспекі. Тут прадастаўлена ўнікальная магчымасць для канструктыўнага абмеркавання прафесійных пытанняў, абмену назапашаным вопытам, вывучэння найноўшых дасягненняў у галіне ўкаранення перадавых тэхналогій у вытворчасць і мадэрнізацыю ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Віктар Хрэнін выказаў упэўненасць, што форум паслужыць развіццю міждзяржаўнага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, стане адпраўным пунктам для стварэння новых і развіцця існуючых дзелавых кантактаў, а таксама ўнясе свой істотны ўклад у стварэнне бяспечнай і мірнай будучыні.

Фота: «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.