Вы тут

Што трэба рэмантантным малінам і чым падкарміць, каб ягады сталі салодкімі?


Рэмантантныя маліны больш ураджайныя чым звычайныя, але і патрабаванні ў іх крыху завышаныя. Справа ў тым, што на двайное плоданашэнне сыходзіць шмат сілкавання, і раслінам гэта трэба неяк кампенсаваць. Калі махнуць на іх рукой, кусты зарастуць парасткамі, а ягады стануць драбнець, у шматлікіх сартоў будуць рассыпацца пры зборы на зярняткі.


У першую чаргу — абразанне

Цяпер трэба прайсці і выразаць усе парасткі, якія адпладаносілі. Гэта значыць двухгадовыя. Яны ўжо аддалі свой ураджай і толькі загушчаюць кусты, дзеляцца з маладымі парасткамі шкоднікамі і хваробамі. А значыць, іх трэба выдаліць і спаліць. Разам з імі выдаліце і слабыя тонкія парасткі. Пакідаюць толькі наймацнейшыя ў колькасці не больш за пяць-восем на куст або па 15 парасткаў на пагонны метр рада. Калі пакінуць усе парасткі, то ягад будзе шмат, але яны будуць дробнымі і ўраджай будзе не нашмат большы.

Падчас абразання ў пакінутых парасткаў выдаліце ніжняе лісце. Гэта перанакіруе харчаванне на плоданашэнне і палепшыць вентыляцыю кустоў. Лісце таксама трэба адправіць на вогнішча.

Чым падкарміць, каб ягады сталі салодкімі?

Так, ёсць і такія падкормкі. Калі азот адказвае, у асноўным, за памеры пладоў і парасткаў, то фосфар і калій паляпшаюць смакавыя якасці і павялічваюць выспяванне галін, паляпшаюць імунітэт. Робяць ягады больш транспартабельнымі, а кусты лепш супрацьстаяць кароткачасовай засусе.

Цяпер самыя важныя — калійныя ўгнаенні. Уносяць іх па дзве запалкавыя ўпакоўкі на 10 л вады. Падкорм праводзяць два-тры разы з інтэрвалам у 7-10 дзён. Можна выкарыстоўваць сернакіслы калій ці проста попел. Попелу спатрэбіцца дзве шклянкі на 1 м2.

Вельмі добрае ўгнаенне — монафасфат калію. Каштуе яно нямала, але сваіх грошай заслугоўвае. У сувязі з высокім коштам монафасфат калію ўжываюць па лісці, каб выкарыстоўваць максімальна эфектыўна і маленькімі дазіроўкамі. Літаральна 2-3 ст. лыжкі на 10 л вады. Праз два-тры дні пасля пазакаранёвай падкормкі правядзіце апырскванне раслін простай вадой: гэты прыём дазволіць паўней выкарыстоўваць ужытае ўгнаенне.

Як быць з кляшчом?

Белыя плямы на лісточках, абсыпанне ніжняй лістоты — усё кажа аб наяўнасці кляшча. Знішчыць яго можна без шкоды для свайго здароўя сернымі прэпаратамі. Напрыклад, «Кумулусам» або калоіднай серай. Толькі апырскваць імі кусты можна ў прахалоднае надвор'е. Калі стаіць спякота, сярністыя прэпараты выклікаюць апёкі лісця.

Мульчыраванне не пашкодзіць.

Чым прыкрыць?

Вельмі дабратворна на малінах адбіваецца мульчыраванне глебы саломай. Цяпер яшчэ ідзе ўборка, а значыць, салому знайсці нескладана. Толькі не паскупіцеся: каб атрымаць станоўчы эфект, салому трэба насыпаць пластом не менш за 10 см, а лепш адразу насыпаць у 20 см, яна ушчыльніцца і асядзе. Затое потым паліваць маліны можна радзей і пустазелле расце не так актыўна. Мульчыраванне значна павялічвае ўраджаі і зімаўстойлівасць кустоў. Калі ёсць магчымасць, замульчыруйце пасадкі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.