Вы тут

Надвор'е: Паніжэнне тэмператур, дажджы з навальніцамі і туманы


Паніжэнне тэмператур, дажджы з навальніцамі і туманы прагназуюцца ў Беларусі з 1 да 6 верасня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота: pixabay.com

У пятніцу, 1 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—16 градусаў, месцамі па ўсходзе чакаецца да плюс 18 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 19 градусаў па паўночным захадзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым усходзе.

У суботу, 2 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па паўднёвым захадзе месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, а днём — ад плюс 18 да плюс 25 градусаў.

У нядзелю, 3 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу дасягне плюс 7—14 градусаў, а па паўднёвым захадзе — плюс 16 градусаў. Днём чакаецца плюс 18—25 градусаў.

У панядзелак, 4 верасня, ноччу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Удзень прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 8—15 градусаў, а месцамі — плюс 6-7 градусаў. Днём будзе плюс 19—25 градусаў.

У аўторак, 5 верасня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 18—24 градусаў, а месцамі — да плюс 26 градусаў.

У сераду, 6 верасня, месцамі па Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы чакаецца плюс 7—14 градусаў. Днём слупкі тэрмометра паднімуцца да плюс 16—22 градусаў, а па поўдні — да плюс 25 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.