Вы тут

Сергеенка на Фестывалі навукі: будучае даследаванняў — за захопленай моладдзю


Будучыня навуковых даследаванняў — за захопленай моладдзю. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час наведвання Фестывалю навукі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Ігар Сергеенка адзначыў, што наведванне лакацый фестывалю пакінула мноства яркіх уражанняў. «На фестывалі прадэманстраваны распрацоўкі ў розных сферах, у тым ліку сельскай гаспадаркі, прамысловасці, медыцыны, экалогіі, прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя. Паразмаўляў са многімі маладымі спецыялістамі, прадстаўнікамі акадэмічнай і вузаўскай навукі. Самае галоўнае, што аб’ядноўвае ўсіх распрацоўшчыкаў — захапленне. Гэта рухавік прагрэсу. Упэўнены, што гэтыя маладыя хлопцы і дзяўчаты — і тыя, якія дэманструюць свае першыя крокі ў навуцы, і тыя, хто ўжо чагосьці дасягнуў, — за імі будучыня», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што сёння на фестывалі вельмі шмат гасцей, у тым ліку дзяцей. «Важная частка мерапрыемства — пазнавальная, дзецям паказваюць вопыты. Гэта сапраўднае свята. Дэманструюцца дасягненні навукі, ствараецца атмасфера далучанасці», — дадаў ён.

Ігар Сергеенка нагадаў і пра выставу «Беларусь інтэлектуальная», якая праехала па абласных цэнтрах краіны, зрабіла незабыўнае ўражанне і прыцягнула шмат наведвальнікаў. Ён падкрэсліў значнасць такіх мерапрыемстваў для папулярызацыі навукі.

Фестываль навукі праходзіць на пляцоўцы Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі ў Мінску. У гэтым годзе ён праводзіцца пяты раз. На юбілейным фестывалі прадстаўлены традыцыйныя зоны, сярод якіх «Медыцына», «Робаты», «Космас». Адкрыты і зусім новыя фарматы, напрыклад зона навуковай фантастыкі Sci-fi, пляцоўка сустрэчы са знакамітымі вучонымі, пісьменнікамі і касманаўтамі і нават канцэрт аркестра робатаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.