Вы тут

Се Сяаюн: Беларусь прымае актыўны ўдзел у «Адным поясе, адным шляху»


7 верасня 2013 года Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас візіту ў Казахстан выступіў з ініцыятывай сумесна сфарміраваць «Эканамічны пояс Шаўковага шляху», які будзе ўключаць пяць канкрэтных кірункаў: умацаванне палітычнай каардынацыі, будаўніцтва адзінай дарожнай сеткі, развіццё гандлёвых адносін, валютных патокаў, сувязяў з грамадскасцю і сяброўскіх кантактаў. Гэта зыходны пункт у развіцці найбуйнейшага сучаснага глабальнага праекта «Адзін пояс, адзін шлях» («Пояс і Шлях»). За дзесяць гадоў унікальная ініцыятыва аб’яднала больш за 150 краін свету. У яе рамках рэалізаваны тысячы знакавых праектаў, якія дазволілі прыкметна палепшыць дабрабыт людзей, звязаўшы кантыненты гандлёвымі маршрутамі і мастамі дружбы. Беларусь адной з першых далучылася да «Аднаго пояса, аднаго шляху». У рамках рэдакцыйнага праекта «Пояс і Шлях. 2013-2023» на старонках «Звязды» і на інтэрнэт-партале zvіazda.by з дапамогай экспертаў мы прааналізуем вынікі развіцця і далейшыя перспектывы пашырэння ўнікальнай ініцыятывы, старт якой роўна дзесяць гадоў таму даў Старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Пра поспехі, глабальны маштаб, жыццёвую сілу «Аднаго пояса, аднаго шляху», аб плённым узаемадзеянні Беларусі і Кітая ў эксклюзіўным інтэрв’ю для «Звязды» распавёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.


— Якім чынам была вылучана ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях»?

— Шаўковы шлях — гэта сукупнасць старажытных камерцыйных гандлёвых маршрутаў, якія пачыналіся ў Кітаі і злучалі краіны Азіі, Афрыкі і Еўропы, падзяляліся на наземны і марскі шляхі. Ён у асноўным выкарыстоўваўся для экспарту шоўку, фарфору і іншых тавараў, вырабленых у Кітаі, і імпарту каштоўнасцяў, лекавых траў, спецый і сельскагаспадарчых культур з іншых краін. Пазней ён стаў галоўным шляхам абмену паміж Усходам і Захадам у эканамічнай, палітычнай, культурнай і іншых галінах. Восенню 2013 года падчас сваіх візітаў у Казахстан і Інданезію Старшыня КНР Сі Цзіньпін вылучыў важныя ініцыятывы сумеснага будаўніцтва «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху» і «Марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя», накіраваныя на пераемнасць і перадачу духу Шаўковага шляху, сумеснае стварэнне з усімі краінамі адкрытай платформы супрацоўніцтва для надання новага імпульсу сусветнаму супрацоўніцтву і развіццю. Менавіта такім чынам з’явілася ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях».

— Якія яе асноўныя характарыстыкі?

— Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» мае наступныя чатыры асноўныя асаблівасці. Па-першае, адкрытасць. Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» заснавана на маршруце старажытнага Шаўковага шляху, але не абмяжоўваецца яго рамкамі. У ініцыятыве могуць удзельнічаць усе краіны свету, а таксама міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі, каб вынікі сумеснага будаўніцтва маглі прынесці карысць больш шырокай частцы свету.

Па-другое, інклюзіўнасць. Міжнароднае супрацоўніцтва па ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях» выступае за гармонію і талерантнасць паміж цывілізацыямі, паважае шляхі і мадэлі развіцця, абраныя рознымі краінамі, накіраванае на заахвочванне дыялогу паміж рознымі цывілізацыямі, а таксама імкнецца да ўсёабдымнасці і мірнага суіснавання.

Па-трэцяе, рыначная арыентацыя. Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» развіваецца па законах рынку і агульнапрынятых міжнародных правілах, цалкам раскрывае вырашальную ролю рынку ў размеркаванні рэсурсаў і месца розных прадпрыемстваў, а таксама заахвочвае ўрады адыгрываць сваю ролю.

Па-чацвёртае, узаемная выгада. Міжнароднае супрацоўніцтва па ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях» прытрымліваецца прынцыпу ўзаемнага выйгрышу, улічвае інтарэсы і заклапочанасці ўсіх бакоў, імкнецца да пункта перасячэння інтарэсаў і найбольшага агульнага выніку супрацоўніцтва, каб у поўнай меры рэалізаваць перавагі і патэнцыял усіх бакоў.

— Якія поспехі былі дасягнутыя ў ходзе рэалізацыі ініцыятывы?

— Сёлета спаўняецца дзесяць гадоў ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях». За гэты час яна прайшла шлях ад ідэі да дзеяння, ад бачання да рэчаіснасці. Яна накіраваная на абарону глабальнай сістэмы свабоднага гандлю і адкрытай сусветнай эканомікі, на міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў больш шырокім маштабе, на больш высокім і глыбокім узроўні, а таксама на абмен і ўзаемнае навучанне паміж цывілізацыямі. Ініцыятыва абагульняе ідэалы і выдатныя памкненні чалавецтва, прыносіць пазітыўную энергію міру і развіцця ва ўсім свеце. Кітай ужо падпісаў больш за 200 дакументаў аб супрацоўніцтве па сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса, аднаго шляху» са 151 краінай і 32 міжнароднымі арганізацыямі. Сумеснае будаўніцтва ўнесена ў шэраг выніковых дакументаў розных шматбаковых механізмаў, такіх як ААН, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Арганізацыя Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, атрымала шырокае прызнанне міжнароднай супольнасці.

У галіне ўзаемасувязі і ўзаемнага злучэння пасля шматгадовага развіцця была сфарміравана асноўная структура — «шэсць калідораў, шэсць шляхоў, мноства дзяржаў, мноства партоў». Рэалізаваны шэраг знакавых праектаў і дасягнуты істотны прагрэс. Кантэйнерны цягнік «Кітай — Еўропа» ўжо стаў важным выбарам для міжнародных лагістычных наземных перавозак. Ён вядомы як «караван стальных вярблюдаў» і ўнёс выдатны ўклад у стабілізацыю міжнародных вытворча-паставачных ланцужкоў.

У галіне садзейнічання развіццю ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» цесна звязала краіны і рэгіёны ўздоўж яе маршруту і ажыццявіла шырокае супрацоўніцтва ў такіх галінах, як фінансы, гандаль, інвестыцыі, ахова навакольнага асяроддзя і гэтак далей, што эфектыўна спрыяла развіццю дзяржаў. У той жа час бесперапынна ўмацоўваецца спалучэнне нормаў і стандартаў паміж ініцыятывай і рознымі краінамі, міжнароднымі арганізацыямі, бесперапынна павышаецца ўзровень лібералізацыі і спрашчэння працэдур гандлю і інвестыцый. За дзесяць гадоў ініцыятыва сумеснага будаўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях» стварыла інвестыцыі ў суме прыкладна аднаго трыльёна долараў ЗША, реалізавана больш за 3000 праектаў супрацоўніцтва, створана 420 тысяч працоўных месцаў у краінах уздоўж маршруту, дзякуючы чаму каля 40 мільёнаў чалавек пазбавілася ад беднасці, розныя дзяржавы атрымалі больш магчымасцяў для развіцця, а вынікі эканамічнага развіцця прынеслі яшчэ больш карысці народам.

У галіне ўзаемасувязі паміж народамі ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» актыўна садзейнічала абмену і ўзаемнаму навучанню паміж цывілізацыямі краін і рэгіёнаў уздоўж маршруту. Праведзена мноства мерапрыемстваў, такіх як «Год культуры» і фестывалі мастацтваў. У 159 краінах і рэгіёнах заснаваны інстытуты Канфуцыя і класы Канфуцыя, у 19 краінах адкрыліся «Майстэрні Лу Баня». Паспяхова функцыянуюць міжнародныя саюзы тэатраў, музеяў, бібліятэк, мастацкіх галерэй Шаўковага шляху, а таксама Міжнародны саюз навуковых арганізацый «Аднаго пояса, аднаго шляху». Усё гэта ўмацавала абмен, паразуменне і прызнанне паміж рознымі культурамі. Кітай таксама актыўна ажыццяўляе «малыя, але выдатныя» праекты будаўніцтва для паляпшэння ўзроўню жыцця насельніцтва, бесперапынна садзейнічаючы ўмацаванню дружалюбных сувязяў паміж народамі розных краін.

— Чаму ініцыятыва стала важным глабальным праектам сучаснасці?

— Цяпер шматпалярнасць, эканамічная глабалізацыя і культурная разнастайнасць паглыблена развіваюцца, чалавецтва поўнае надзей. Але ў той жа час, паколькі некаторыя краіны праводзяць палітыку гандлёвага пратэкцыянізму і злоўжываюць аднабаковымі санкцыямі, у спалучэнні з тым, што свет толькі што перажыў пандэмію COVІD-19, аднаўленне глабальнай эканомікі ідзе павольна, і разрыў у развіцці розных краін стаў яшчэ больш прыкметны. У дадзеным кантэксце ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» адпавядае гістарычнай тэндэнцыі эканамічнай глабалізацыі, неад’емным патрабаванням рэформы сістэмы глабальнага кіравання, памкненню ўсіх краін, асабліва вялікай колькасці тых, якія развіваюцца, да міру і развіцця, дапамагае ім у поўнай меры выкарыстаць свае перавагі і вырашаць праблемы. Акрамя таго, ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» прасоўвае дух адкрытасці, інклюзіўнасці, узаемнага навучання і абмену вопытам, прытрымліваецца мэты ўзаемнай выгады і агульнага развіцця, прынцыпаў сумеснага абмеркавання, будаўніцтва і выкарыстання, канцэпцыі адкрытасці, экалагічнасці і непадкупнасці, імкнецца да высокіх стандартаў, устойлівасці і зыходзіць з інтарэсаў народа, выкарыстоўвае высакаякаснае развіццё ў якасці шляху, што дэманструе агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва, такія як мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыя і свабода. У той жа час яна адпавядае асноўным прынцыпам міжнародных адносін, такія як ўзаемная павага, роўнае абыходжанне і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Таму, як толькі ініцыятыва была вылучана, шэраг краін актыўна адгукнуўся на яе і ўзяў у ёй шырокі ўдзел. Цяпер яна ўжо стала самай папулярнай платформай глабальнага супрацоўніцтва.

— Як вы ацэньваеце ўдзел Беларусі ў «Адным поясе, адным шляху», якія сумесныя праекты ўдалося рэалізаваць нашым краінам?

— Беларусь адной з першых краін адгукнулася і бярэ актыўны ўдзел у «Адным поясе, адным шляху». Нашы дзяржавы падпісалі шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы, якія паглыбілі ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, прамысловасць, сельская гаспадарка, мытня, транспарт і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Гэта прынесла рэальную ўзаемную выгаду. Беларусь мае выгаднае геаграфічнае становішча і з’яўляецца важным транспартным вузлом «Аднаго пояса, аднаго шляху». У той жа час, як член Еўразійскага эканамічнага саюза яна таксама мае вялікае значэнне для садзейнічання спалучэнню і супрацоўніцтву паміж будаўніцтвам «Аднаго пояса, аднаго шляху» і ЕАЭС.

У рамках ініцыятывы Кітай і Беларусь рэалізавалі шэраг узаемавыгадных і плённых сумесных праектаў, найважнейшым з якіх з’яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Ён як жамчужына «Аднаго пояса, аднаго шляху» і знакавы праект кітайска-беларускага практычнага супрацоўніцтва, дзякуючы ўласнай перадавой бізнес-канцэпцыі, найвышэйшаму дзелавому асяроддзю і сфарміраванаму дапаможнаму аснашчэнню, становіцца найлепшым выбарам для прадпрыемстваў з усяго свету для інвестыцый і развіцця бізнесу ў Беларусі. У апошнія гады дзякуючы агульнаму клопату і садзейнічанню кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, індустрыяльны парк актыўна рэагаваў на выклікі, спароджаныя пандэміяй COVІD-19 і комплекснымі знешнімі фактарамі, працягвае стабільна развівацца і дасягнуў многіх выдатных вынікаў. Работа па прыцягненні прадпрыемстваў-рэзідэнтаў і інвестыцый у Парку ідзе планамерна, іх колькасць павялічваецца насуперак выклікам. На сённяшні дзень у Парку 113 прадпрыемстваў з 16 краін свету, а аб’ём заяўленых інвестыцый складае каля 1,3 мільярда долараў ЗША. Прадпрыемствы занятыя ў такіх галінах, як машынабудаванне, біяфармацэўтыка, электронная камерцыя, новыя матэрыялы, традыцыйная кітайская медыцына, штучны інтэлект і развіццё сетак 5G. Летась агульны кошт прамысловай вытворчасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў Парка дасягнуў 456,1 мільёна беларускіх рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім годам на 53,3 працэнта, выручка ад рэалізацыі тавараў, будаўніцтва, паслуг і г. д. дасягнула 709,3 мільёна беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 90,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Экспарт прадукцыі дасягнуў 168,4 мільёна долараў ЗША, павялічыўшыся больш чым на 30 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Агульны чысты прыбытак прадпрыемстваў склаў 34,1 мільёна беларускіх рублёў, працягваючы расці. Падатковыя зборы прадпрыемстваў дасягнулі 80,4 мільёна беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 123,6 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Колькасць занятых на прадпрыемствах Парка дасягнула 2149 чалавек, а іх сярэдні даход перавысіў сярэдні ўзровень заработнай платы ў Беларусі амаль удвая.

Акрамя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка, абедзве краіны ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» таксама разам рэалізавалі такія сумесныя праекты, як СЗАТ «Белджы», Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і гэтак далей. У тым ліку СЗАТ «Белджы» як беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства не толькі ўвасобіла ў жыццё мару Беларусі аб аўтамабілі айчыннай вытворчасці, але і прадае машыны ў Расію і іншыя краіны СНД, стаўшы яркай візітнай карткай беларускай легкавой аўтамабільнай прамысловасці.

Праект «Высокатэхналагічная аграпрамысловая вытворчасць поўнага цыкла», што ажыццяўляецца Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй за кошт кітайскага льготнага крэдыту, будаўніцтва якога бяло здзейснена кітайскімі прадпрыемствамі, з’яўляецца не толькі першым прадпрыемствам па вытворчасці амінакіслот, першым экспартна арыентаваным і імпартазамяшчальным праектам у галіне глыбокай перапрацоўкі збожжа ў Беларусі, але і першым буйным аграпрамысловым прадпрыемствам поўнага цыкла ў СНД, які аб’ядноўвае захоўванне збожжа, вытворчасць розных кармоў і амінакіслот. Гэта стала яшчэ адным узорам практычнага супрацоўніцтва паміж двума бакамі.

У рамках праекта будаўніцтва сацыяльнага жылля пры дапамозе ўрада Кітая ў абласцях Беларусі і Мінску было ўзведзена 38 будынкаў з 3286 кватэрамі агульнай плошчай амаль 200 тысяч квадратных метраў. Гэта дазволіла палепшыць жыллёвыя ўмовы больш як дзесяці тысячам чалавек з 3286 сем’яў. Цяпер за кошт бязвыплатнай кітайскай дапамогі актыўна вядзецца рэалізацыя праектаў «Нацыянальны футбольны стадыён» і «Басейн міжнароднага стандарту», якія знаходзяцца пад асабістай апекай і прасоўваннем Старшыні Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Чакаецца, што іх будаўніцтва будзе завершана да канца 2024 года, яны стануць самымі сучаснымі і буйнымі спартыўнымі аб’ектамі Беларусі.

Усе гэтыя праекты не толькі стварылі вялікую колькасць працоўных месцаў і прынеслі велізарную эканамічную выгаду Беларусі, але і запоўнілі прабелы ў адпаведных галінах, а таксама дазволілі самому беларускаму народу падзяліць вынікі супрацоўніцтва ў кітайска-беларускім сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса, аднаго шляху». Гэта ў поўнай меры прадэманстравала дружалюбныя пачуцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі абодвух бакоў кітайска-беларускае ўзаемадзеянне ў сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса, аднаго шляху» будзе яшчэ больш паглыблена развівацца, дасягаць усё больш значных вынікаў і прыносіць яшчэ больш карысці народам дзвюх краін.

— Як ініцыятыва стала практычнай платформай пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва?

— У эпоху ўзаемазалежнай глабалізацыі ўсе краіны сталі супольнасцю адзінага лёсу, дзе «ў цябе ёсць я, а ў мяне ёсць ты». Ніводная краіна ў адзіночку не можа вырашыць такія глабальныя праблемы, як слабае аднаўленне сусветнай эканомікі, глабальнае пацяпленне і нябачаная за стагоддзе пандэмія. У гэтым кантэксце Кітай вылучыў ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і ажыццяўляе шырокае ўзаемадзеянне ў многіх галінах, такіх як гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, навука і тэхналогіі, харчовая бяспека і сельская гаспадарка, адукацыя, медыцына і ахова здароўя, змяненне клімату, змяншэнне небяспекі стыхійных бедстваў, водныя рэсурсы, нарошчванне патэнцыялу, гуманітарны абмен і гэтак далей. Мы прытрымліваемся новай канцэпцыі развіцця, заснаванай на інавацыях, каардынацыі, экалагічных падыходах, адкрытасці і сумесным выкарыстанні, сумесна з краінамі ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху» прасоўваем эканамічную глабалізацыю ў напрамку больш адкрытага, інклюзіўнага, агульнадаступнага, збалансаванага і ўзаемавыгаднага развіцця, прапануем кітайскі варыянт для сумеснага пераадолення ўсімі краінамі глабальных выклікаў і пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Варта асабліва адзначыць, што ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» прасоўвае канцэпцыю глабальнага кіравання, якая прадугледжвае сумеснае абмеркаванне, сумеснае будаўніцтва і сумеснае выкарыстанне. Яна накіравана на прасоўванне новага тыпу развіцця і супрацоўніцтва, заснаванага на роўнасці і ўзаемнай выгадзе, і забеспячэнне новага шляху для глабальнага развіцця, а не прытрымліванне старога шляху геапалітычнай гульні і не стварэнне блокаў, якія дэстабілізуюць свет. Краіны, што развіваюцца, атрымалі новыя магчымасці для ўдзелу ў глабальным кіраванні і лепшай інтэграцыі ў глабальныя вытворча-паставачныя ланцужкі, а таксама ланцужкі стварэння каштоўнасцяў. Ініцыятыва паскарае інтэграцыю і сумеснае развіццё ўсіх дзяржаў, спрыяе агульнаму росквіту і ў поўнай меры дэманструе пачуццё супольнасці адзінага лёсу, у тым ліку згуртаванасці перад няшчасцем, сумеснага падзелу правоў і адказнасці, стаўшы важнай практычнай платформай для садзейнічання пабудове Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

— У чым жыццёвая сіла ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», якія ў яе перспектывы?

— Сёння чалавецтва ўступае ў новы перыяд узрушэнняў і перамен. Змены свету, эпохі і гісторыі разгортваюцца беспрэцэдэнтным чынам. Эканамічная глабалізацыя сутыкаецца з сустрэчнымі вятрамі. Аднаўленне сусветнай эканомікі перажывае цяжкасці. Шматбаковасць — шматбаковыя правілы і механізмы — падвяргаюцца выклікам і ўдарам, сістэма глабальнага кіравання мае патрэбу ў тэрміновым рэфармаванні і ўдасканаленні. Вылучаная Кітаем ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» прытрымліваецца канцэпцыі сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання. Яна накіравана на ліквідацыю «гульні з нулявой сумай», прасоўванне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця, а таксама садзейнічанне пераўтварэнню і ўдасканаленню сістэмы глабальнага кіравання, маючы важнае стратэгічнае значэнне для вырашэння рызык і выклікаў, якія стаяць перад сучасным светам, і для ўмацавання патэнцыялу рэагавання на іх у краінах уздоўж маршруту ініцыятывы. Супрацоўніцтва прасоўваецца наперад, нягледзячы на сустрэчны вецер, дэманструючы вялікую ўстойлівасць і жыццяздольнасць. Ініцыятыва адпавядае законам развіцця чалавечага грамадства і тэндэнцыям эпохі, агульным інтарэсам усяго чалавецтва і спадзяванням усіх краін, у гэтым і заключаецца яе жыццёвая сіла.

Будучы па велічыні другой эканомікай свету, Кітай гатовы і надалей прасоўваць высакаякаснае сумеснае будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху» з іншымі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, браць на сябе яшчэ больш адказнасці і абавязацельстваў у межах сваіх магчымасцяў, каб уносіць яшчэ большы ўклад у мірнае развіццё чалавецтва. Мы цвёрда верым, што сумеснымі намаганнямі «Адзін пояс, адзін шлях» абавязкова стане для ўсіх краін свету светлай дарогай, дзе яны могуць дзяліцца магчымасцямі і імкнуцца да сумеснага развіцця, «поясам развіцця», які прыносіць выгаду ўсяму свету, і «шляхам шчасця», што прыносіць карысць народам усіх дзяржаў. Ініцыятыва будзе прасоўваць свет да бесперапыннага прагрэсу з выдатнымі перспектывамі сумеснага росквіту і пабудовы Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.