Вы тут

Міс Беларусь-2023 Элеанора Качалоўская падзялілася ўражаннямі пасля перамогі


Канцэнтрацыя таленту і прыгажосці, феерыя маладосці і творчасці, чэсная і прынцыповая барацьба — у Палацы спорту прайшоў фінал ХІІІ Нацыянальнага конкурса «Міс Беларусь — 2023». Гэты вечар стаў прыгожай кропкай і ў рабочым графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы таксама наведаў шоў у Палацы спорту.


Сёлета за тытул спаборнічалі 24 дзяўчыны, якія прадстаўляюць кожны рэгіён краіны. Асноўная ідэя фінальнага шоў звязана з прыгажосцю як натхняльнай сілай для подзвігаў і творчых перамог, што вельмі сімвалічна ў Год міра і стваральнай працы.

У фінале ўдзельніцы конкурсу прадставілі публіцы пяць традыцыйных выхадаў, сярод іх – дэфіле ў народных касцюмах, купальніках, дзелавых касцюмах і заключны — у вечаровых сукенках. Хоць «Міс Беларусь» — гэта конкурс прыгажосці, журы ацэньвала не толькі знешнасць удзельніц, але і іх інтэлект, уменне падаць сябе і, як не дзіўна, унутраную прыгажосць.

Арганізатары падрыхтавалі для гледачоў яркае шоу, напоўненае выступленнямі як знакамітых, так і пачынаючых артыстаў эстрады. Дадавала ўражанняў і візуальнае афармленне, якое суправаджалася спецэфектамі.

Кожная ўдзельніца вартая кароны, але па правілах пераможца толькі адна. «Міс Беларусь — 2023» стала Элеанора Качалоўская. Першыя эмоцыі пераможцы — шок і шчасце, якога яна, не хавала. Як расказала Элеанора, яе бліжэйшыя планы — наведаць тэатр імя Янкі Купалы і паглядзець спектакль «Паўлінка». Падчас інтэлектуальнага конкурса дзяўчына адказвала на пытанне, звязанае з творчасцю класіка. Але ад хвалявання не змагла правільна адказаць. Сваю памылку дзяўчына прызнала і абяцала выправіць. Ды і гэта было зусім не галоўным.

«Я не магу да канца паверыць, што гэта праўда. Здаецца, што ўсё яшчэ ідзе рэпетыцыя, мы столькі разоў рэпетыравалі. Але я гляджу на журналістаў, адчуваю карону на галаве і разумею, што гэта праўда. Я шакавана, шчасліва і вельмі ўдзячна ўсім, хто мяне падтрымліваў і мне дапамагаў», — падзялілася Элеанора. Міс Беларусь падкрэсліла, што прысутнасць Прэзідэнта ў зале яе натхняла і падбадзёрвала. «Я адчувала, што ён падтрымліваў кожную ўдзельніцу і за кожную хвалюецца. Таму падчас дэфіле мне было спакайней, калі я глядзела на Прэзідэнта і на сваю маму», — адзначыла яна. Першая прыгажуня Беларусі таксама падзялілася, якім бачыць ідэал мужчыны — ён павінен быць чэсным, мужным і добрым. Расказала Элеанора і пра сваю мару — дастойна прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці, паказаць усяму свету прыгажосць нашай краіны. Такая магчымасць прадставіцца зусім хутка. Элеанора будзе прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Міс свет», які пройдзе 8 снежня ў індыйскім горадзе Срынгар.

Элеанора з Мінска. Дзяўчына скончыла БДУКМ, зараз атрымлівае другую вышэйшую адукацыю псіхолага ў педагагічным універсітэце і паралельна працуе мэнэджэрам мадэльнага агенцтва ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Званне «Першая віцэ-міс» дасталася Ксеніі Уласюк, Другой віцэ-міс стала Мілана Якімовіч. У намінацыі «Міс фота» перамогу атрымала Аліна Герасіменка.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.