Вы тут

Рэалізацыя інвестпраектаў, імпартазамяшчэнне, будаўніцтва МТК. Галоўчанка наведаў Магілёўскую вобласць


У фокусе ўвагі Прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі былі стратэгічна важныя суб’екты эканомікі Магілёўшчыны — рэзідэнты СЭЗ і новая інавацыйная малочнатаварная ферма, якая будуецца па Указе Прэзідэнта № 50. Як падкрэсліў кіраўнік урада, можна купіць шмат механізмаў, машын, але сіла беларусаў — у адзінстве.


Фота: БелТА

— Кожны з нас элемент падмурка адзінства, — удакладніў Раман Галоўчанка. — Вельмі важна захаваць гэты наш беларускі дух, беларускую цярпімасць, наша жаданне да стваральнай працы. Будзе гэта — у нас ніякіх праблем не ўзнікне з адзінствам. Вядома, без працы людзей нічога зрабіць немагчыма. З пункту гледжання эканомікі ўрад робіць усё, каб у нас была не проста стабільнасць, а развіццё. І вынікі гэтага года лічым здавальняльнымі.

Раман Галоўчанка азнаёміўся з работай расійскага прадпрыемства «Омск Карбон Магілёў», якое прапісалася на пляцоўцы СЭЗ «Магілёў». Буйны інвестар з Расіі ТАА «Омсктэхвуглярод» уклаў вялікія сродкі ў стварэнне завода па вытворчасці тэхнічнага вугляроду. Гэта экспартаарыентаванае прадпрыемства, асноўныя спажыўцы яго прадукцыі ў Беларусі — гэта «Белшына», ААТ «Магілёўхімвалакно», «Беларусьгуматэхніка» і «Нафтан-Палімір».

Яшчэ адзін рэзідэнт СЭЗ, якога наведаў Раман Галоўчанка, — ТАА «БелЭмса». Па выніках работы за мінулы год прадпрыемства прызнана найлепшым сярод прамысловых арганізацый Магілёўскага раёна, а яго заснавальнік і дырэктар Учар Тэйіп удастоены ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». З 2011 года прадпрыемства ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Магілёў», паспяхова рэалізоўвае праект па вытворчасці сродкаў гігіены для дзяцей і дарослых.

— Лічбы сведчаць самі за сябе, — падсумаваў вынікі пасля наведвання гэтых прадпрыемстваў Раман Галоўчанка. — У рамках Еўразійскага эканамічнага саюза мы дасягнулі таго, што ў прынцыпе няма значэння, у якой краіне ЕАЭС ты размяшчаеш вытворчасць, у цябе свабодны доступ на рынак любой краіны. Дзякуючы гэтаму фактару, нашы свабодныя эканамічныя зоны праявілі сябе вельмі добра. Перавагі СЭЗ добра ўплываюць на эканоміку любога праекта. Дзяржава за свае грошы будуе інфраструктуру, падводзіць электрычнасць. Каля 170 мільёнаў рублёў ужо было накіравана на будаўніцтва інфраструктуры да СЭЗаў, але ёсць дадаткова патрэба ў сродках. Паколькі інтарэс захоўваецца і нават расце. За мінулы год і гэты мы зарэгістравалі, больш чым 50 новых рэзідэнтаў СЭЗ, цэлы шэраг знаходзіцца ў працэсе падрыхтоўкі дакументаў. Будзем гэты кірунак развіваць і далей, тым больш што ў нас ёсць экстэрытарыяльнасць, так бы мовіць, калі мы можам для асабліва значных праектаў прымаць рашэнні аб выдзяленні дадатковых участкаў не толькі ў рамках існуючых межаў. Урад накіроўвае высілкі на тое, каб яшчэ больш спрасціць адміністрацыйную работу — знізіць час афармлення дакументаў, парадку выдзялення зямельных участкаў у рамках СЭЗа. Ствараем аазіс для бізнес-асяроддзя, які з’яўляецца больш запатрабаваным. Найлепшыя практыкі будзем імкнуцца распаўсюдзіць на тэрыторыю ўсёй краіны. Гэта накшталт палігона для выпрабаванняў, у тым ліку эксперыментаў з пункту гледжання адміністрацыйных працэдур.

Прадпрыемствы, якія мы наведвалі, літаральна за год у тры разы павялічылі аб’ёмы вытворчасці і ў чатыры разы — аб’ём экспарту. Усё гэта практычна працуе на беларускай сыравіне. Прыклад удачнага сімбіёзу, дзе вынік далі прэферэнцыі дзяржавы і адказны падыход інвестараў у рэалізацыі сваіх абавязацельстваў.

Прэм’ер-міністр застаўся задаволены і тэмпамі будаўніцтва малочнага комплексу ААТ «Цішоўка». Нагадаем, што ў краіне працягваецца мадэрнізацыя малочнай жывёлагадоўлі на 2023–2024 гады, у сувязі з чым запланавана будаўніцтва новых малочнатаварных комплексаў. У пастанове ўрада вызначаны канкрэтныя сельгаспрадпрыемствы і тыпы жывёлагадоўчых аб’ектаў. Дзякуючы мадэрнізацыі малочнай галіны, колькасць сучасных тэхналагічных малочнатаварных ферм апошнім часам значна павялічылася.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.