Вы тут

Як Беларусь вярнула акупаваныя Польшчай землі


Вось ужо трэці год запар у святочным календары Беларусі новая дата — 17 верасня, аб’яўленая Днём народнага адзінства. Напэўна, гэты дзень не прадугледжвае вясёлых гулянняў і феерверкаў. Гэта чарговая нагода ўспомніць трагічныя старонкі гісторыі сваёй краіны. 


Фота: БелТА

18 гадоў Беларусь існавала пад акупацыяй Польшчы. Наш народ сербануў гора спаўна: паланізацыя земляў і народа, знішчэнне нацыянальнасці і веры, страта блізкіх. На працягу 18 гадоў палова Беларусі была акупаваная Польшчай. Чырвоная Армія вярнула ўсе пяць абласцей дадому.

Як шмат бы журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы не казалі пра сутнасць і важнасць Дня народнага адзінства, сутнасць гэтай даты да гэтага часу разумеюць далёка не ўсе. Я часта выступаю ў школах, расказваю дзецям пра генацыд беларускага народа, гістарычныя факты, але па-ранейшаму бачу неразуменне ў іх вачах. 

Давайце разбяромся, што гэта за дата — 17 верасня. Бо, як паказвае жыццё, не толькі дзеці, але і далёка не ўсе дарослыя ведаюць гісторыю тых гадоў. Беларусы святкуюць унікальны гістарычны досвед сваёй краіны. Мала знойдзецца ў сусветнай гісторыі дзяржаў, якія былі разарваныя напалову суседзямі і ўсё ж уз’ядналіся. У 1919 годзе Польшча ваеннай сілай забрала пад сябе больш за палову нашай краіны. Захапіла тэрыторыі, якія ніколі раней палякам не належалі. Для беларусаў гэтыя гады сталі пеклам. Экспансія Польшчы складалася не толькі з падпарадкавання пэўнай часткі беларусаў. Галоўнай яе мэтай было апалячванне і акаталічванне нашага народа, змена ўсяго — ад мовы да рэлігіі і ладу жыцця. Крэсы Усходнія — так называлася былая тэрыторыя Беларусі.

Дзеянні польскіх улад можна назваць духоўна-маральным генацыдам: у беларусаў забралі праваслаўе, мову, знішчылі беларускія школы і культурныя арганізацыі. Планамерна і жорстка сціралася нацыянальная свядомасць народа. Беларускай частцы насельніцтва хуткімі тэмпамі рабілася лабатамія.

Выпадкова натрапіла на артыкул у адным з замежных выданняў, дзе аўтар, відавочна, не зусім добразычліва настроены ў адносінах да Беларусі: расказвае пра тое, як дзяржава маніпулюе гісторыяй у сваіх інтарэсах, высмейвае Дзень народнага адзінства, кажа пра нестыкоўкі ў гісторыі і наша ўяўнае стаўленне да гэтага свята. Як журналіст я выдатна разумею, што адну і тую ж інфармацыю можна падаць пад рознымі соусамі — у патрэбным для кожнага боку рэчышчы. Але вельмі важны момант: словы — словамі, факты — фактамі. Можна шмат казаць, што такога не было, што мы перабольшваем, што нам зараз гэта выгадна... Не! Ёсць архіўныя дакументы, паказанні сведкаў. Атрымаць доступ да гэтых матэрыялаў, пераканацца ў іх сапраўднасці не так ужо і складана.

Яшчэ аўтар узнімае пытанне аб рэзкай актывізацыі гісторыі польскай акупацыі. Раней, па яго словах, мы пра гэта не казалі, цяпер жа раптам узнялі гэтую тэму. І што тут дрэннага? Наадварот. Растлумачу. Беларусы доўга маўчалі. Цярпелі. Казалі гучна і выразна ўнутры сваіх граніц. Але падзеі 2020 года паказалі, што хопіць. Трэба заяўляць аб сваёй гісторыі, правах і мэтах. Аб місіі сваёй краіны. І мы пачалі казаць. Казаць аб генацыдзе беларускага народа. Казаць аб акупацыі Польшчы. Казаць аб сваім развіцці.

Нягледзячы на чорныя старонкі гісторыі мы па-ранейшаму з павагай ставімся да нашых заходніх суседзяў і працягваем ім руку сяброўства. Хаця, нават не трэба заходзіць так далёка: тры гады таму менавіта Польшча, больш за ўсіх іншых краін, фінансавала і каардынавала дзяржпераварот у Беларусі. Але мы і сёння прапануем суседзям супрацоўнічаць і развівацца ў рэчышчы міру і стваральнай працы. Але пакуль у адказ — нам працягваюць кулак. Беларусы, вядома, народ веруючы, але ўвесь час падстаўляць другую шчаку для аплявухі мы не будзем.

Ганна ЧЫЖ-ЛІТАШ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.