Вы тут

У сталічным мікрараёне Сокал адкрылі дзіцячы садок і медыцынскую амбулаторыю


У сталічным мікрараёне Сокал напярэдадні Дня народнага адзінства адкрылі два сацыяльныя аб’екты — дзіцячы садок і медыцынскую амбулаторыю.


Трохпавярховы будынак дзіцячага садка мае ўсе сучасныя віды інжынернага забеспячэння і адпавядае патрабаванням экалагічных, санітарна-гігіенічных, супрацьпажарных стандартаў. Тут створаны ўмовы для размяшчэння дзвюх ясельных груп па 15 дзяцей і дзесяці дашкольных груп па 20 дзяцей.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падкрэсліў неабходнасць уводзімага аб’екта, бо ўсё больш маладых сем’яў выбіраюць месцам для жыцця сталічны мікрараён Сокал. «Вельмі прыемна, што напярэдадні Дня народнага адзінства ў Сокале адкрываецца дзіцячы сад. Маладыя сем’і актыўна селяцца тут, іх дзеці павінны быць у добрых руках», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец, у сваю чаргу, звярнуў увагу на тое, што дзяржавай створаны ўсе ўмовы для выканання неабходных сацыяльных гарантый у поўным аб’ёме.

Яшчэ адным падарункам горада жыхарам сталічнага мікрараёна Сокал стала з’яўленне сучаснага аддзялення паліклінікі. Новую ўстанову аховы здароўя размясцілі на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома. Аддзяленне разлічана на 100 наведванняў у змену. Новая ўстанова аховы здароўя забяспечыць магчымасць даступнай медыцынскай і кансультацыйнай дапамогі неўролага, афтальмолага, оталарынголага, эндакрынолага, гінеколага, хірурга і стаматолага. Звяртацца сюды можна і па дапамогу ў вырашэнні экспертных пытанняў: па прадаўжэнне лісткоў непрацаздольнасці, па накираванне для ўстанаўлення інваліднасці, па экспертызу на ўзроўні ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, кантролем якасці аказання медыцынскай дапамогі.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля агляду новага філіяла раённай паліклінікі адзначыў яго замкнёны цыкл і шматфункцыянальнасць і канстатаваў, што жыхары мікрараёна з гэтага часу змогуць атрымліваць поўны спектр медыцынскіх паслуг на месцы, без неабходнасці наведваць сталічныя бальніцы. «Развіццё першаснага медыцынскага звяна ў рэгіёнах — адказ на запыт аб сацыяльнай справядлівасці», — падкрэсліў ён.

«Няма нічога даражэйшага, чым жыццё і здароўе людзей. Я думаю, што тут рукамі медыкаў будуць створаны ўсе ўмовы, каб чалавек атрымаў неабходную кваліфікаваную дапамогу. Мы ў сваю чаргу зрабілі ўсё, каб сюды было пастаўлена неабходнае найноўшае абсталяванне, якое дазволіць аказваць шырокі спектр медпаслуг. Але самае галоўнае тут — людзі, якія клапатліва ставяцца да сваіх пацыентаў», — падкрэсліў на цырымоніі адкрыцця Уладзімір Кухараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.