Вы тут

Якія навінкі чакаюць гледачоў у новым сезоне «Беларусь 3»


Не абыдзецца без навінак і на сацыякультурным тэлеканале. У новым сезоне «Беларусь 3» прадставіць дакументальны цыкл «Легенды эстрады», запрапануе адправіцца ў «Культурнае падарожжа» і раскажа пра тэатральную гісторыю Нясвіжа ў аднайменным мастацка-публіцыстычным фільме. І, вядома, не застанемся без прэм’ер спектакляў, канцэртаў, прамых трансляцый з галоўных культурных мерапрыемстваў.


Так, у новым сезоне на тэлеканале 23 верасня стратуе праект «Культурнае падарожжа». Яго тэлеаўдыторыі прадставіць вопытная аматарка вандровак Надзея Вішнеўская. Менавіта ў яе кампаніі здымачная група адправіцца ў вялікае падарожжа па краіне, каб адшукаць усё самае музычнае, паэтычнае, жывапіснае, скульптурнае, харэаграфічнае, кінематаграфічнае, тэатральнае, а потым скласці культурную карту Беларусі для кожнага захопленага турыста. У першым выпуску мы ўбачым паездку творчай каманды ў Маладзечанскі раён, у якой паўстануць шляхі беларускіх пісьменнікаў. Не прапусціце «Культурнае падарожжа» ў суботнім эфіры.

Для прыхільнікаў вядомых паэтаў, кампазітараў і артыстаў, якія праславілі культуру Беларусі, падрыхтаваны 10-серыйны дакументальны цыкл «Легенды эстрады», выпускі якога таксама будуць выходзіць па суботах. Каля экранаў пачуем гісторыі Уладзіміра Мулявіна, Віктара Вуячыча, Якава Навуменкі, Ізмаіла Капланава і іншых ва ўспамінах родных, калег, сяброў. А вось у цэнтры ўвагі свежага сезона праекта «Новыя людзі» зноў акажуцца маладыя таленты, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Акрамя таго не абыдзецца без прэм’ер спектакляў, канцэртаў, прамых трансляцый з галоўных культурных мерапрыемстваў. Заставайцеся з тэлеканалам вечных каштоўнасцяў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.