Вы тут

У Беларусі ўвялі забарону для фізічных асоб на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ нумар 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў». Дакумент накіраваны на забеспячэнне грамадскай бяспекі і рэгламентаванне парадку дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей, а таксама іх выкарыстання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Фота: БелТА

Прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх БЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з выкананнем патрабаванняў, устаноўленых гэтым указам.

Для ўвозу арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі грамадзянскіх БЛА неабходна атрымаць адпаведны дазвол у Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, якім будзе арганізаваны ўлік такіх БЛА, якія ёсць у арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Таксама ўказам прадугледжана стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БЛА, якія належаць юрыдычным асобам і (або) ІП.

Дакументам устанаўліваецца забарона для фізічных асоб на ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх БЛА.

У частцы ўвозу, эксплуатацыі і вырабу БЛА фізічнымі асобамі ўказ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, а ў частцы захоўвання і абароту — праз шэсць месяцаў.

На працягу шасці месяцаў з моманту афіцыйнага апублікавання ўказа фізічныя асобы могуць рэалізаваць існуючыя ў іх у наяўнасці БЛА арганізацыям або індывідуальным прадпрымальнікам або перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.