Вы тут

Патэнцыял велізарны, трэба забяспечыць значны рост экспарту


Патэнцыял супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі велізарны, трэба забяспечыць значны рост экспарту на гэтым кірунку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас нарады ва ўрадзе, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння мы праводзім нараду па развіцці нашага ўзаемадзеяння з краінамі Афрыкі. Гэты кантынент мае велізарны патэнцыял развіцця і ацэньваецца экспертамі як новы драйвер міжнароднага росту. Мы даўно выбудоўваем даверны і ўзаемапаважлівы дыялог з краінамі Афрыкі. Прамыя кантакты на вышэйшым узроўні з лідарамі шэрагу афрыканскіх краін ствараюць спрыяльныя ўмовы для развіцця нашых сувязяў і паглыблення партнёрства. Разам з тым, ацэньваючы аб’ектыўную знешнегандлёвую сітуацыю, варта сумленна прызнаць, што назапашаны палітычны капітал пакуль не канвертаваны ў належнай ступені ў паспяховыя гандлёва-эканамічныя праекты», — сказаў Раман Галоўчанка.

У 2022 годзе экспарт беларускіх тавараў у краіны Афрыкі складаў крыху больш за $200 млн і дэманструе некаторую тэндэнцыю да зніжэння. «Максімальны аб’ём экспарту — больш за $400 млн — быў дасягнуты ў дакавідным 2019 годзе, але нават гэтая лічба вельмі малая для кантынента з насельніцтвам у паўтара мільярды. Нягледзячы на тое, што экспарт паслуг у краіны Афрыкі вырас больш чым у два разы ў бягучым годзе, ён па-ранейшаму нязначны — каля $20 млн. Такім чынам, пакуль задачы, пастаўленыя прэзідэнтам па забеспячэнні росту экспарту тавараў і паслуг у краіны Афрыкі апераджальнымі тэмпамі ў параўнанні з агульным экспартам, выконваюцца недастаткова», — заявіў прэм’ер-міністр.

«Пры гэтым ужо ў гэтым годзе па выніках сустрэчы Прэзідэнта з кіраўнікамі Зімбабвэ і Экватарыяльнай Гвінеі пастаўлены задачы па развіцці не проста гандлю, але і прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва ў галіне медыцыны, фармакалогіі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у сферы адукацыі і гэтак далей. Кантроль вырашэння гэтых задач будзе сур’ёзны. Неабходна прыкласці ўсе намаганні, знайсці патрэбныя інструменты і формулу для пералому негатыўнай дынамікі ў супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі», — падкрэсліў кіраўнік урада.

«Сёння разгледзім, як спрацавалі міністэрствы, дзяржканцэрны, структуры МЗС на афрыканскім кірунку за мінулы перыяд. І прымем рашэнне, па якім шляху будзем рухацца далей. Мяне таксама цікавіць, як арганізавана канкрэтная праца па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні, і як мы далей будзем выбудоўваць супрацоўніцтва з нашымі апорнымі кропкамі на афрыканскім кантыненце», — падсумаваў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.