Вы тут

Кубракоў павіншаваў са 105-годдзем службы крымінальнага вышуку яе супрацоўнікаў, «людзей асаблівай загартоўкі»


6 кастрычніка каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і бязвінна забітых, адбылося ўрачыстае мерапрыемства  з  удзелам кіруючага складу Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь  з нагоды 105-годдзя ўтварэння службы крымінальнага вышуку. Удзел у мерапрыемстве прыняў настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны.


 Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў: 

— 105 гадоў крымінальны вышук стаіць на варце нашых грамадзян. Служба, якая была створана адной з першых у няпростыя першыя гады існавання беларускай міліцыі, даказала неабходнасць свайго існавання. У пасляваенныя гады, у ліхія 90-я, ды і наогул ва ўсе часы крымінальны вышук заўсёды быў на перадавой барацьбы са злачыннасцю. 

— У крымінальным вышуку служаць людзі асаблівай загартоўкі, асаблівай хваткі. Пры выкананні пастаўленых задач яны заўсёды даводзяць справы да канца. Менавіта супрацоўнікі крымінальнага вышуку ніколі не шкадуюць асабістага часу, прымаюць тыя рашэнні, якія дазваляюць абараняць нашых грамадзян, - адзначыў у сваім выступе Іван Кубракоў. – І што б не адбывалася ў Рэспубліцы Беларусь, менавіта крымінальны вышук заўсёды стаіць на перадавой барацьбы са злачыннасцю. Практычна штодня супрацоўнікі крымінальнага вышуку рызыкуюць сабой. Калі неабходна і рызыкнуць жыццём, каб абараніць грамадзян, оперы заўсёды робяць усё, каб адстаяць бяспеку і справядлівасць у Рэспубліцы Беларусь. Паважаныя мае оперы, я ад усёй душы, віншую Вас са святам. Жадаю вам, здароўя і поспехаў. Асобна я хачу сказаць велізарныя словы падзякі вашым родным і блізкім, таму што менавіта яны чакаюць вас дома, вельмі хвалююцца і заўсёды вас падтрымліваюць!

Затым узнагародзілі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку, якія асабліва адзначыліся, і ветэранаў МУС. У крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых кіраўніцтва МУС і кіраўнікі структурных падраздзяленняў крымінальнага вышуку ўсклалі кветкі да мемарыяльнай нішы з капсулай, у якой знаходзіцца зямля з месцаў баёў супрацоўнікаў беларускай міліцыі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У завяршэнне мерапрыемства адбыўся малебен.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.