Вы тут

Беларусь выходзіць на траекторыю ўстойлівага доўгатэрміновага эканамічнага росту


Беларусь выходзіць на траекторыю ўстойлівага доўгатэрміновага эканамічнага росту. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ № 307, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год. Прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8% за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту. Чакаецца, што інвестыцыі ў асноўны капітал дададуць 3,9% у супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 7,6% (пераважна за кошт нарошчвання фізічных аб’ёмаў продажаў).

«Прагназуемыя тэмпы росту як інвестыцый, так і экспарту апярэджваюць тэмпы росту ВУП. Гэта азначае, што мы робім упор на знешні гандаль і на рост капітальных выдаткаў для таго, каб сфармаваць зачын пад будучы доўгатэрміновы эканамічны рост. Такі рост — прыкладна 4% — мы будзем фарміраваць ужо другі год запар, гэта значыць мы выходзім на траекторыю ўстойлівага доўгатэрміновага эканамічнага росту, што нашмат больш цікава з пункту гледжання дзяржавы, чым „арэлі“: трошкі ўпалі — трошкі выраслі. Тут перманентны рост», — сказаў Аляксандр Ягораў.

Ён адзначыў, што шмат увагі надаецца дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. Другі важны аспект — ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект». «Фінансаванне мы пачалі ў гэтым годзе. Шэраг праектаў рэалізаваны ў 2023 годзе, яны выйдуць на праектную магутнасць у наступным. Некаторыя праекты будуць рэалізаваны ў 2024 годзе, і мы атрымаем гатовую прадукцыю. Так што па інвестыцыях ўсе лічбы пралічаныя, рост будзе забяспечаны», — падкрэсліў старшыня праўлення Банка развіцця.

Паводле яго слоў, ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект» і імпартазамяшчальныя праекты шмат у чым нацэлены на экспарт. І паколькі такія праекты былі ўведзеныя ў гэтым годзе ці будуць уводзіцца ў першым квартале наступнага, яны забяспечаць рост экспарту ў 2024-м.

«Галоўная ідэя ў тым, што мы павінны павялічваць пастаўкі не толькі ў Расію і іншыя краіны ЕАЭС, але і ў краіны далёкай дугі — Азію, Афрыку, Лацінскую Амерыку. Для гэтага робіцца ўсё. З боку Прэзідэнта нашай краіны ў нас ёсць палітычныя дамоўленасці аб істотным нарошчванні тавараабароту, напрыклад, з краінамі Афрыкі. Цяпер справа за міністэрствамі, прадпрыемствамі, каб канвертаваць гэтыя палітычныя дамоўленасці ў канкрэтныя лічбы росту экспарту», — звярнуў увагу Аляксандр Ягораў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.