Вы тут

Алейнік у Бішкеку прыняў удзел у пасяджэнні СМЗС СНД


Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у Бішкеку прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Мерапрыемства прайшло напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў. Саміт таксама адбудзецца ў Бішкеку, паколькі цяпер у Садружнасці старшынствуе Кыргызстан.

Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў у пачатку пасяджэння СМЗС у вузкім складзе заявіў, што праект парадку дня мерапрыемства ўключае 20 пытанняў.

Пасля пасяджэння ў вузкім складзе кіраўнікі МЗС прадоўжылі сустрэчу ў пашыраным фармаце.

«На сустрэчы ў вузкім складзе міністры замежных спраў зацвердзілі парадак дня і рэгламент пасяджэння. Асноўны час кіраўнікі дэлегацый выкарысталі для адкрытага абмену меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеянні ў рамках СНД. Акрамя таго, у вузкім фармаце былі прыняты рашэнні аб узнагароджанні Ганаровым знакам Садружнасці Незалежных Дзяржаў і аб правядзенні чарговага пасяджэння СМЗС 12 красавіка 2024 года ў Мінску», — расказаў Сяргей Лебедзеў.

На пасяджэнні ў пашыраным фармаце ўдзельнікі заслухалі даклад па пытанні праекта плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні ў 2025 годзе ў Садружнасці 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.