Вы тут

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у лістападзе


Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у лістападзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада — у нашай краіне прызнаны афіцыйным выхадным. Такім чынам, выхаднымі днямі будуць 4, 5, 6 і 7 лістапада. Пры гэтым працоўны дзень з 6 лістапада (панядзелак) пераносіцца на 11 лістапада (субота).

У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у лістападзе пры шасцідзённым працоўным тыдні будзе 25 рабочых дзён, пры пяцідзённым — 21 рабочы. Разліковая норма працоўнага часу ў апошнім месяцы восені пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю — 167 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю — 166 гадзін.

Разліковая норма працоўнага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 2 лістапада 2022 года № 67 «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2023 год».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.