Вы тут

Беларускія шахматысткі —прызёры каманднага чэмпянату Расіі


Беларускія спартсмены выступілі на камандным чэмпіянаце Расіі па бліцы сярод мужчынскіх і жаночых каманд, які прайшоў у Сочы. Бліц — гэта разнастайнасць шахматнай гульні, дзе на абдумванне хадоў адводзіцца абмежаваны час — кожнаму гульцу менш за 10 хвілін на партыю. Жаночую каманду Беларусі прадстаўлялі Варвара Палякова, Аляксандра Тарасенка, Ксенія Норман, Ксенія Зелянцова. Спартсменкі выступілі выдатна: маючы, 9-ы рэйтынг, дзяўчаты не дапусцілі ні аднаго паражэння ў чатырох заключных матчах турніру і занялі трэцяе месца чэмпіянату. Беларускія дзяўчаты саступілі толькі саперніцам з Санкт-Пецярбурга і Растоўскай вобласці. 


У склад мужчынскай каманды ўвайшлі Дзяніс Лазавік, Міхаіл Нікіценка, Вячаслаў Зарубіцкі, Максім Царук, запасны Арцём Стрыбук. Але выступленне ў мужчын не задалося. Маючы стартавы 12-ы нумар, яны скончылі сваё выступленне толькі на 16-й пазіцыі.

Шанц узяць рэван і заваяваць медалі турніру ў беларусаў, тым не менш, захоўваюцца. З 18 па 19 кастрычніка будуць разыграны ўзнагароды чэмпіянату Расіі па рапіду. Гэта таксама разнавіднасць гульні ў шахматы з абмежаваннем часу на абдумванне, дзе кожнаму гульцу на ўсю партыю даецца больш за 10 хвілін, але не больш за гадзіну.

Важна адзначыць, чым рапід адрозніцваецца ад бліца. У бліцы ўсе хады павінны быць зроблены максімум за 10 хвілін. Найбольш часты фармат правядзення спаборніцтваў па бліцы — 5 хвілін. А ў спаборніцтвах па рапідзе усе хады павінны быць зроблены кожным гульцом на працягу фіксаванага часу ад 10 да 60 хвілін. У гэты від шахмат гуляюць з розным кантролем часу, але асноўным лічыцца кантроль часу 15 хвілін + 10 секунд на кожны зроблены ход. Час — вось галоўнае адрозненне гэтых двух відаў адзін ад аднаго, ад класічнай гульні ў шахматы таксама. Калі ў звычайнай шахматнай партыі мае месца парада «не спяшайся, падумай», то тут усё інакш. Няма часу дэталёва прадумваць кожны манеўр, трэба імгеннна прымаць рашэнні і гульня выглядае больш дынамічнай. Нездрама гэтыя віды набіраюць сваю папулярнасць сярод шахматыстаў. У тым ліку і ў беларускіх, аб чым сведчаць іх поспехі на спаборніцтвах. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: Беларуская федэрацыя шахмат

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.