Вы тут

Падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр — 2023»


Студатрадаўскі рух — не толькі адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ, але і брэнд маладой, незалежнай і суверэннай Беларусі. Студатрады сталі ўнікальнай школай лідарства, калектывізму і патрыятызму.

— Гэты год для беларускага студатрадаўскага руху — юбілейны, мы адзначаем яго 60-годдзе. І мне вельмі прыемна сёння канстатаваць, што тыя амбіцыйныя задачы, якія былі пастаўленыя ў пачатку года на ўрачыстым адкрыцці трэцяга працоўнага семестра, цалкам выкананыя, — падкрэслівае другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў. — Лічбы працаўладкаваных маладых людзей сёлета дастаткова высокія. Звыш 48 тысяч працаўладкаваных у складзе студэнцкіх атрадаў — гэта дастойны вынік.

Упершыню ў гэтым годзе сотні хлопцаў і дзяўчат атрымалі дадатковую рабочую прафесію праз кароткатэрміновыя практыка-арыентаваныя курсы. Гэта сур’ёзная падтрымка моладзі з боку дзяржавы. Мы актыўна працавалі ў міжнародных праектах — на будаўніцтве касмадрома Усходні, на беразе Чорнага мора ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Нашых байцоў студатрадаўскага руху ведаюць далёка за межамі Беларусі. Студатрады — гэта канкрэтныя справы і рэальныя ўчынкі...

Аляксандр Прохараў падкрэсліў, што такі вынік не мог быць дасягнуты без той каласальнай падтрымкі, якую аказваюць студатрадаўскаму руху кіраўнік нашай дзяржавы і ўрад краіны. «Мы пашырылі колькасць наймальнікаў. Яны ўжо дакладна ведаюць: калі патрабуецца падтрымка ў працоўных рэзервах, мэтанакіраваныя і адказныя хлопцы і дзяўчаты — гэта, вядома ж, байцы студэнцкіх атрадаў. У гэтым годзе мы напісалі яркую старонку пад назвай „60 гадоў руху Беларускіх студэнцкіх атрадаў“, але ўжо ў наступным годзе адкрыецца новая, 61-я. Упэўнены, яна будзе такой жа яркай і багатай на працоўныя поспехі і перамогі», — дадаў другі сакратар ЦК БРСМ.

У Рэспубліканскім конкурсе «Працоўны семестр—2023» шмат намінацый.

У намінацыі «Найлепшы студэнцкі атрад, які працуе на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Усебеларускай ці абласной (Мінскай гарадской маладзежнай будоўлі » перамог будаўнічы атрад «Эўрыка» імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі, сфарміраваны на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай. Ён працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «Горад маладосці» на аб’ектах Беларускай атамнай электрастанцыі, а таксама на будаўніцтве стартавага корпуса «Ангара» Міжрэгіянальнай студэнцкай будоўлі «Касмадром «Усходні». Хлопцы атрымаюць пераходны сцяг як найлепшы студэнцкі атрад краіны. 

У намінацыі «Найлепшы наймальнік» пераможцай стаў ААТ «Мінскі трактарны завод». Яго кіраўніцтва атрымае пераходны сцяг як найлепшая арганізацыя, якая прымала студэнтаў.

У намінацыя «Найлепшы студэнцкі атрад» па сваіх напрамках дзейнасці перамаглі: 
  • будаўнічы атрад «Тытан» з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта;
  • сельскагаспадарчы атрад навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Пушчанцы» (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць);
  • сельскагаспадарчы студэнцкі атрад «Парачанка» Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта;
  • педагагічны атрад «Сузор’е» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка;
  • экалагічны атрад «Буравеснік» Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;
  • сэрвісны атрад «Васількі» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій;
  • медыцынскі атрад «Сінапс» (Шчучынскі раён);
  • вытворчы атрад «Перапечка» (Барысаўскі раён);
  • вытворчы атрад «Маладосць» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, які працаваў на Маладзёжным вытворчым працоўным праекце «Атлант 2023»;
  • сэрвісны атрад «Спадарожнік» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, які працаваў на Рэспубліканскім міжпрофільным працоўным праекце «Палессе 2023»;
  • студэнцкі будаўнічы атрад «Альфа» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ефрасінні Полацкай, які працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «Горад маладосці»;
  • сэрвісны атрад «Праваднік» «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова;
  • будаўнічы атрад «Рытм» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай», які працаваў на Міжпрофільным працоўным праекце «Трактарабудаўнік 2023»;
  • вытворчы атрад «Базальт» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, які працаваў на Рэспубліканскім вытворчым працоўным праекце «Аўтазаводзец 2023»;
  • педагагічны атрад «Фенікс» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, які працаваў за межамі Беларусі. 

Былі вызначаны таксама найлепшыя камандзіры студатрадаў, найлепшыя тэрытарыяльныя штабы працоўных спраў і студэнцкіх атрадаў. У спецыяльнай намінацыі «За жаданне працаваць, накіраванасць на высокі вынік і прасоўванне каштоўнасцей Беларускіх студэнцкіх атрадаў» быў адзначаны штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.