На 1 лістапада 2023 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 131 993 дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў адкрыты на суму $826 млн і 49,4 тыс. — на суму Br1, 2 млрд.
Па стане на 1 лістапада на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 78 677 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 64 211, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 8 297, на атрыманне адукацыі — 6 164, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.
Прынята 76 220 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. У Брэсцкай вобласці —16 090, Віцебскай — 7 389, Гомельскай — 12 326, Гродзенскай — 9 019, Мінскай — 13 125, Магілёўскай — 7 655 і ў Мінску — 10 616.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. На дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, памер сямейнага капіталу складае Br29 950.
Прэв’ю: БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.