Вы тут

Час прафесіяналаў


У кожнага свой талент. Хтосьці вельмі выдатна выточвае дэталі. Хтосьці віртуозна валодае пэндзлем, як іншы грацыёзна сваім целам на сцэне. Таленавітаму літаратару хапае трох дзясяткаў літар, каб перадаць пачуцці, а музыканту і ўвогуле сямі нот — каб чалавек адчуў сваю душу: настальгію, трывожнае шчасце альбо ўздым настрою. Майстэрства залежыць ад многага, але найперш ад таленту і прафесіяналізму. Усе мы гэта ведаем. І ўсе мы з гэтым згодныя. А вось калі размова аб палітыцы — чамусьці часам пра гэты прынцып забываемся. Шмат жа людзей маюць музычную адукацыю, але не ўсе Раічыкі альбо Лучанкі. Вось і ў палітыцы так.


Партыйнае шматгалоссе. За яго адсутнасць, здаралася, папракалі Прэзідэнта. Іншыя рэчы асабліва і не заўважалі, нібы ўсё само па сабе адбылося: і краіну Лукашэнка ад прорвы адвёў, і тое пабудаваў, і гэта стварыў. Хтосьці пра гэта не помніць, а яшчэ менш — цэніць. Ёсць і ёсць. А вось чаго не хапала — дык, маўляў, палітычнага плюралізму. Зрэшты, мы яго нагледзеліся ў суседзяў, калі яшчэ грамадства не было гатовым да такога палітычнга меню. Бойкі ў парламентах іншых краін ні да чаго добрага не прывялі. Людзям паказвалі спектаклі, а за іх спінамі прыхватызавалі краіну. У нас быў зусім іншы падыход. Рацыянальны. Час паказаў, што і правільны. І калі вакол такая геапалітчная турбулентнасць — беларусы займаюцца палітычным апгрэйдам. Канстытуцыю падшліфавалі, з’явіўся ўнікальны орган народнай улады — УНС.

Згодна з пірамідай Маслоў — іерархіяй патрабаванняў, — асалода ад палітычнай дзейнасці — гэта на вяршыні развіцця. Дараслі. «Прыкладныя дэмакратыі» свету гэты шлях адолелі за некалькі стагоддзяў, мы — за некалькі дзесяцігоддзяў. Не Лукашэнка замінаў — мы гатовы не былі. Але факт застаецца фактам — моцнай нашу краіну зрабіла не шматпартыйнасць, а зразумелая, добра кіруемая вертыкаль. Таму мы не парламенцкая, а прэзідэнцкая рэспубліка. Таму кіраваць краінай — дзяржаўнай уладзе, а вось партыйная прастора — дзеля аб’яднання людзей па ідэалагічных сэнсах. Заўважаць — амбіцыёзных, дапамагаць — здольным. Гэта новы, яшчэ адзін сацыяльны ліфт. Ці лесвіца. Трэба прайсці кожную прыступку. Партыйная вертыкаль не замяняе дзяржапарат, наадварот — супрацоўнічае. Вось яна — беларуская мадэль адносін улады і грамадства. Партыя ўлады — не для Беларусі. Ніякай касты абраных — гэта тыя ж «неверагодныя», толькі з ярлыком палітычнай недатыкальнасці.

Чырвоная дывановая дарожка, што вядзе ў калідоры ўлады, можа згуртаваць вакол сябе не толькі ідэйных рамантыкаў і здольных кіраўнікоў. Такое ўжо было ў нашай гісторыі. Партыя можа дараваць памылкі. Грамадства ніколі не даруе партыі падман. Інакш — развал. А наша сістэма — пра стваральную працу. Патрэбна ўлічыць усе моманты. І суквецце партый з прадзяржаўнай пазіцыяй — гэта магчымасць выказаць сваё меркаванне людзям розных поглядаў.

Гэта — у ідэале. А насамрэч толькі кожны пяты беларус давярае партыям. Давярае, але не вызначыўся, якую з чатырох падтрымліваць. Не закранулі, не зацікавілі. Ёсць над чым працаваць! Усё наперадзе. Ад адшліфоўкі ідэалогій да пазначэння месца ў сістэме дзяржаўных каардынат. Патрэбны новыя твары, так бы мовіць, персаніфікацыя палітычных пераваг. Беларусы абіраюць не лозунгі, а людзей. Бо менавіта людзей характарызуюць справы.

Прабачце за спажывецкае параўнанне. Крама палітычных прапаноў адчынена. Але рукі цягнуцца ўжо да знаёмага і звыклага. А на паліцах — новы асартымент. Гэта як з урачом: давяраеш вопытнаму прафесіяналу. Але чым больш у яго дасведчаных асістэнтаў — тым лепш. Ці скончу, з чаго пачаў, — з музыкі. Нават таленавітыя і здольныя музыканты без прафесіянала-дырыжора складаную вялікую сімфонію аніяк добра не выканаюць.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.