Вы тут

У Магілёве адкрыўся самы вялікі ў краіне крызісны цэнтр Чырвонага Крыжа


Ён размясціўся ў памяшканні былой дзіцячай паліклінікі, якая памяняла месца сваёй прапіскі, на праспекце Міра ў цэнтры горада. На плошчы амаль 500 квадратных метрах адбыўся маштабны рамонт і сёння яны задзейнічаныя на поўную магутнасць. Зроблены прасторная актавая зала, чатыры пакоя для пражывання, кухня, санвузел, душавы пакой, прадугледжаны пакой для заняткаў і работы з дзецьмі. Сюды пераехалі абласная і раённыя арганізацыі, створаны ўсе умовы, каб яны маглі плённа працаваць. Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў назваў гэты крызісны цэнтр самым лепшым і перадавым у Рэспубліцы Беларусь. 


— 2021 год і крызіс на беларуска-польскай мяжы, калі было шмат мігрантаў, паказаў наколькі неабходныя такія цэнтры, — адзначыў ён. — Мы стварылі іх ужо ў Брэсце, Віцебску, удасканалілі крызісны цэнтр у Гомелі. У Магілёве не было крызіснага цэнтра ўвогуле, а офісныя памяшканні абласной і раённых арганізацый Чырвонага Крыжа былі разрозненыя і знаходзіліся ў розных памяшканнях. Гэта дрэнна адбівалася на ўзаемадзеянні і камунікацыі. Зараз такой праблемы няма. Нашы цэнтры гатовыя да прыёму не толькі мігрантаў, яны нацэлены працаваць і на беларускіх грамадзян. Тут будуць абучаць навыкам аказання першай дапамогі, займацца з дзецьмі-інвалідамі.

Пра важную місію крызіснага цэнтра казаў і намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

— Само жыццё адказвае на пытанне, навошта мы сумесна з грамадскімі арганізацыямі ствараем крызісныя цэнтры, — рэзюмаваў ён. — На нашых межах не спакойна, у краіну прыбываюць бежанцы. Зараз у Беларусь, у тым ліку і ў Магілёўскую вобласць, прыедуць суайчыннікі з Сектара Газа. І мы рыхтуемся іх прыняць. Тыя гуманітарныя праекты, якія праводзяцца Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і яго Магілёўскім аддзяленнем, сёння вельмі важныя. Гэта і валанцёрскі рух, і аказанне першай дапамогі. Гэта дзейнасць вельмі актыўная і ўцягвае ў сваю суполку розных прадстаўнікоў нашага грамадства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Галіны ГАЎРЫЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.