Вы тут

Галоўчанка расказаў аб задачах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на перспектыву


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб задачах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на перспектыву на пасяджэнні Савета Міністраў СД у Маскве, паведамляе БелТА.


«Экспертамі падрыхтаваны праект новых Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на тры бліжэйшыя гады. Ён з’яўляецца арганічным прадаўжэннем дзеючага інтэграцыйнага пакета дакументаў з саюзнымі праграмамі і накіраваны на далейшае збліжэнне прававой базы бакоў, забеспячэнне функцыянавання аб’яднаных энергетычных рынкаў і аб’яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы, правядзенне адзінай прамысловай палітыкі, узгодненай аграрнай палітыкі, узгодненай падатковай палітыкі, фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай, агульнай інфармацыйнай прасторы, а таксама забеспячэнне роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы ў сацыяльнай сферы», — расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, неабходна максімальна аператыўна забяспечыць рэальную інтэграцыю прамысловых палітык дзвюх краін. Поўнасцю зрабіць безбар’ерным узаемны доступ да закупак і субсідый. Узгадніць адзіныя меры абароны ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы, што забяспечыць імклівае пашырэнне кааперацыйных сувязей і далейшы рост выпуску сумеснай прадукцыі з высокай доляй лакалізацыі вытворчасці.

«У гэтай рабоце трэба ставіць амбіцыйныя мэты. Самыя складаныя этапы, лічу, мы прайшлі ўжо. Прайшлі дастойна. Далей неабходна прымаць сістэмныя меры па павышэнні тэхналагічнай незалежнасці — ствараць уласныя тэхналогіі, якія пераўзыходзілі б замежныя. Ва ўвязцы з гэтым належыць вырашыць комплекс задач па стварэнні адзінага ІТ-ландшафту Саюзнай дзяржавы, прыярытэтным выкарыстанні ўласных навукова-тэхнічных распрацовак і пашырэнні айчыннага софта», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Магутны імпульс стварэнню адзінай лічбавай прасторы надасць узаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу. «Упэўнены, што мы здольныя ўжо да канца бягучага года выйсці на падпісанне адпаведнага міжнароднага дагавора», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

У полі зроку ўрадаў і перспектыўныя планы па ахопе гарадоў-мільённікаў Расіі і сталіцы Беларусі прамымі авіярэйсамі. «Упэўнены, што рэалізацыя гэтага праекта будзе садзейнічаць не толькі павелічэнню турыстычнага патоку, але і развіццю дзелавых кантактаў у розных сферах і напрамках», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Павышэнне ўзроўню жыцця нашых грамадзян немагчыма ажыццявіць без належнага ўзроўню харчовай бяспекі. У сувязі з гэтым неабходна актывізаваць фарміраванне прававога поля для ажыццяўлення эфектыўнай, узгодненай аграрнай палітыкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — дадаў ён.

«Сённяшняе пасяджэнне адлюстроўвае імкненне ўрадаў нашых краін да ўсебаковага ўмацавання і развіцця Саюзнай дзяржавы. Парадак дня сустрэчы вельмі актуальны. Упэўнены, што дасягнутыя сёння дамоўленасці і прынятыя рашэнні будуць падмацаваны далейшымі канкрэтнымі дзеяннямі ўрадаў дзвюх краін і рэалізаваны ў поўным аб’ёме», — канстатаваў прэм’ер-міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.