Вы тут

У Мінску адбыўся канцэрт, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў


Адрозненні ў культуры, мовах, магчымасцях не з’яўляюцца перашкодамі для творчасці. Наадварот, дзякучы асаблівасцям можна ствараць непаўторныя, цікавыя, яскравыя праекты. Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур актыўна супрацоўнічае з Мінскай гарадской арганізацыяй «Беларускае таварыства інвалідаў». Установы правялі шэраг сумесных мерапрыемстваў, сярод якіх — выстаўкі, канцэрты, літаратурна-музычныя вечары. Пры гэтым людзі з абмежаванымі магчымасцямі выступаюць не толькі ў якасці гледачоў, але і артыстаў. Так было і падчас канцэрта «Ад сэрца да сэрца», у ім узялі ўдзел артысты Беларускага таварыства інвалідаў, якія з’яўляюцца лаўрэатамі розных конкурсаў і фестываляў у галіне культуры і мастацтва. Разам з імі на сцэну выходзілі творчыя калектывы нацыянальна-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі азербайджанскай, армянскай, башкірскай, грузінскай, індыйскай, іранскай, казахскай, карэйскай, малдаўскай, рускай і татарскай нацыянальнасцяў. 


Да канцэртнай праграмы далучыліся і вучні мінскай спецыяльнай школы № 13. Дзеці выступалі разам са спецыяльным госцем з Масквы Яўгеніяй Караткевіч. Дзяўчына — уражэнка Магілёва. З адзінаццаці гадоў яна прымае ўдзел у дабрачынных канцэртах. Яшчэ малой дзяўчынкай выступала разам з магілёўскім ансамблем «Радуга» ў дзіцячых дамах і дамах састарэлых. Пасталеўшы, Яўгенія Караткевіч заснавала свой дабрачынны фонд, які дапамагае таленавітым дзецям. Дзякуючы яму ўжо прайшло некалькі канцэртаў, на якіх выступалі разам дзеці з асаблівымі магчымасцямі з Расіі і Беларусі. 

У час канцэртнай праграмы «Ад сэрца да сэрца» юныя артысты з асаблівасцямі слыху паказалі, як яны адчуваюць музыку, словы песні яны выказвалі жэстамі.

Старшыня праўлення Мінскай гарадской арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў» Валянціна Максіменка не хавала сваіх эмоцый: «Мы адчуваем сябе роўнымі сярод роўных. Хочам сказаць вялікі дзякуй за тоё, што мы разам, за вашу увагу, за ваша сяброўства». 

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.