Вы тут

Навуковая кааперацыя, партыйныя арыенціры і гістарычная памяць


Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яго Старшыні Наталлі Качанавай, віцэ-спікер павіншаваў лаўрэатаў з прысуджэннем высокай узнагароды. У сваім выступленні сенатар зазначыў: «Такія дасягненні сталі магчымыя з прычыны цеснай кааперацыі навуковай супольнасці Расіі і Беларусі. Агульнай працай вучоных нашых брацкіх народаў куецца навуковы і тэхналагічны суверэнітэт, забяспечваецца пераадоленне санкцыйнага ціску і прыярытэт Саюзнай дзяржавы ў многіх сферах навукі і тэхнікі. Спадзяемся, што вашы вынікі стануць прыкладам для навуковых калектываў, якія і надалей будуць умацоўваць кааперацыйныя сувязі і ствараць на гэтай аснове інавацыйныя прадукты. Тым больш, што ў вучоных Беларусі і Расіі шмат зачынаў у сферах даследавання космасу, Антарктыкі, штучнага інтэлекту, нана- і аптычных тэхналогій, складанатэхнічнага машынабудавання, распрацоўкі сродкаў медыцынскай дапамогі і многіх іншых».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў прыняў удзел у першым пасяджэнні экспертна-аналітычнага цэнтра Беларускай партыі «Белая Русь», якое адбылося ў штаб-кватэры РГА «Белая Русь» у Мінску. Сярод экспертаў — вядучыя вучоныя з галіны гуманітарных, грамадскіх і прыродазнаўчых навук, а таксама палітолагі і грамадскія дзеячы. «Мы набліжаемся да электаральнай кампаніі — да адзінага дня галасавання, — адзначыў Алег Раманаў. — Беларуская партыя „Белая Русь“ актыўна прымае ўдзел у гэтай рабоце. Экспертна-аналітычны цэнтр стане інтэлектуальным ядром партыі і будзе генераваць ідэі, неабходныя для далейшага яе развіцця. Адна з галоўных задач новай структуры — фарміраванне стратэгіі партыі на некалькі гадоў наперад, абапіраючыся на навуковыя даследаванні. Агульнавядома, што найбольш моцныя ідэі нараджаюцца на стыку навук. Сёння мы маем патрэбу ў сур’ёзнай інтэлектуальнай, тэарэтычнай, духоўнай аснове для свайго развіцця. На рэгулярных пасяджэннях эксперты цэнтра зоймуцца генерацыяй канкрэтных планаў і праектаў. У перспектыве, вынікі гэтай сумеснай працы могуць быць выкарыстаны як грамадзянскай супольнасцю, так і дзяржавай». На першым пасяджэнні экспертна-аналітычнага цэнтра абмяркоўвалася пытанне, звязанае са стварэннем адзінай праграмы для кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай партыі «Белая Русь». Праграма партыі будзе напоўнена тымі сэнсамі, якія будуць аб’ядноўваць усіх людзей і вылучэнцаў Беларускай партыі «Белая Русь». Людзі, якія будуць вылучацца ад імя партыі ад кожнага рэгіёна нашай краіны, зойдуць у электаральную кампанію з дакладнымі арыенцірамі і прапановамі.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна» Каліна Капуцкая выступіла ў ролі аднаго са спікераў на дыялогавай пляцоўцы «ГЕНАЦЫД — памяць і боль беларускай зямлі». У абмеркаванні трагічных падзей нашай гісторыі, а таксама неабходнасці захавання памяці аб ахвярах нямецка-фашысцкіх захопнікаў сярод мірнага насельніцтва прынялі ўдзел выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў раёна, прадстаўнікі Маладзёжнага парламента. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць ахвяр злачынстваў генацыду хвілінай маўчання, затым наведалі Залу памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Разарваныя душы» і народны музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія працуюць у СШ № 14 г. Маладзечна. 

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.