Вы тут

Перспектывы развіцця БНБК абмяркоўваюць на нарадзе ў Лукашэнкі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сабраў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і правядзення меліярацыі, перадае БелТА.


Удзельнікамі нарады сталі члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, губернатары, прадстаўнікі навуковай сферы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такім складзе традыцыйна на разгляд выносяцца найбольш надзённыя, вельмі важныя пытанні стратэгічнага развіцця дзяржавы.

«На парадку дня сённяшняй нашай нарады два важнейшыя пытанні — развіццё Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і выкананне на месцах праграмы па меліярацыі. Ужо год, як адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай маштабнай вытворчасці БНБК. Мы ў свой час, ды і зараз ганарымся гэтай вытворчасцю. Для старту яе работы былі створаны ўсе ўмовы. І мы дамовіліся, што будзем усяляк падтрымліваць гэты праект», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, на прадпрыемстве справы ідуць не зусім так, як планавалі.

«Камітэт дзяржкантролю, якому было даручана прарэвізаваць найсур’ёзным чынам сітуацыю на БНБК, дакладвае: ёсць істотныя недапрацоўкі і праблемы па загрузцы магутнасцей завода, збыту гатовай прадукцыі. Усё гэта негатыўна ўплывае на фінансавыя паказчыкі БНБК. Хацелася б пачуць ад урада дакладны алгарытм устаранення ўсіх наяўных недапрацовак , забеспячэнні фінансавай устойлівасці ў рабоце прадпрыемства», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перш за ўсё пацікавіўся, як рэалізуюцца вытворчыя планы і экспартная стратэгія, ці патрэбны дадатковыя рашэнні для збалансаванага развіцця карпарацыі.

«Я хачу, каб вы разумелі: гэта іміджавы праект, вельмі важны тэхналагічны праект для нашай краіны. Вы ведаеце, у што ён абышоўся не толькі мне, але і дзяржаве», — заявіў беларускі лідар.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.