Вы тут

На контуры знешнім і ўнутраным


18 снежня ў Маскве прайшло пасяджэнне 65-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, у якім прынялі ўдзел члены Савета Рэспублікі: Валерый Бельскі, Дзмітрый Баскаў, Валерый Гайдукевіч, Аляксей Кушнарэнка, Ірына Ляўковіч, Сяргей Рачкоў, Таццяна Рунец, Сяргей Сівец, Андрэй Шышкін. Саюзныя парламентарыі разгледзелі праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2024 год, змяненні ў Рэгламент Парламенцкага сходу, дапаўненні ў Дэкрэт Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2023 год», план-графік работы і план міжнароднай дзейнасці на будучы год. У рамках сесіі адбылася «ўрадавая гадзіна» на тэму «Міжрэгіянальнае і прыгранічнае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы».


З 15 па 17 снежня сенатары Ігар Гедзіч і Алег Дзячэнка прынялі ўдзел у міжнародным маніторынгу ходу падрыхтоўкі і правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў у Народную Скупшчыну Рэспублікі Сербія ў складзе місій міжнародных наглядальнікаў ад Парламенцкай Асамблеі АДКБ і ад Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД. Парламентарыі сустрэліся з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, Старшынёй Парламента Сербіі Уладзімірам Орлічам, дэпутатамі Народнай Скупшчыны і прадстаўнікамі Сербскай народнай партыі. Сербскі бок падзякаваў міжнародным наглядальнікам, якія прыбылі ў Бялград з маніторынгавай місіяй, і падкрэсліў яе важнасць. Было адзначана, што сёння як ніколі важна працягваць бесперапыннае міжпарламенцкае супрацоўніцтва і падтрымліваць пастаянныя кантакты парламенцкіх груп сяброўства.


У Савеце Рэспублікі была арганізавана экскурсія для вучняў 11 класаў і гімназіі горада Пружаны Брэсцкай вобласці. Школьнікі сустрэліся са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаілам Русым. Сенатар расказаў аб гісторыі беларускага парламентарызму, фарміраванні, структуры і асноўных паўнамоцтвах Савета Рэспублікі, заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці парламентарыяў. Размова ішла і аб тым, як мадэль дзяржаўнага ладу ўплывае на функцыі і паўнамоцтвы парламента, як фарміруецца і функцыянуе Савет Рэспублікі. Сенатар пазнаёміў прысутных з работай камісіі, якую ён узначальвае. Член Прэзідыума Савета Рэспублікі адзначыў актыўны ўдзел Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь у прагрэсіўным руху развіцця Беларусі. Навучэнцы гімназіі дзяліліся меркаваннямі, задавалі пытанні.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў Слуцкі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі. Удзельнікамі акцыі сталі актывісты Слуцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Для гасцей была прадстаўлена навагодняя праграма з удзелам выхаванцаў дома дзіцяці.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.