Вы тут

Галоўчанка: Небяспека біялагічных пагроз сёння галоўны выклік


Небяспека біялагічных пагроз з’яўляецца сёння галоўным выклікам. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на першым пасяджэнні Савета па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў, перадае БелТА.


«Першае пасяджэнне Савета па біялагічнай бяспецы праходзіць у адпаведнасці з прынятай пастановай урада ў верасні бягучага года. Актуальнасць гэтых пытанняў з кожным годам толькі ўзрастае. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца інтэнсіўнае распаўсюджванне ў свеце небяспечных інфекцыйных хвароб людзей і жывёл, антыбіётыкарэзістэнтнасць мікраарганізмаў такіх небяспечных захворванняў, як халера, чума і гэтак далей. Таксама сур’ёзную пагрозу жывому свету нясе не заўсёды кантралюемая навуковая дзейнасць па вывучэнні патагенных субстанцый і мікраарганізмаў, узбуджальнікаў найнебяспечных хвароб», — расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на ўсе гэтыя аспекты неабходна звяртаць самую пільную ўвагу і выбудоўваць дзейную сістэму маніторынгу і папярэджання. «Стан біялагічнай бяспекі ў нашай краіне ў цэлым ацэньваецца як стабільны. Разам з тым гэта не павінен нікога супакойваць і расхалоджваць. Небяспека біялагічных пагроз, а менавіта вокамгненне іх распаўсюджвання і абмежаванасць магчымасцей, якія папярэджваюць рэалізацыю масавых ахоўных мерапрыемстваў, з’яўляецца для нас галоўным выклікам», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.