Вы тут

Аб чым раскажа студзеньскі нумар «Алесі»?


 Жанчына-лідар, паўстагоддзя ў тэатры, прэм’ера рубрыкі.


«Жанчына-лідар павінна быць упэўненай у сабе»

Намеснік старшыні ФПБ, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава не толькі адстойвае інтарэсы членаў арганізацыі, але і натхняе сваёй працавітасцю і адданасцю справе. У інтэрв'ю журналісту «Алесі» Таццяна Васільеўна Філімонава расказвае пра свой прафесійны шлях і грамадскую пазіцыю, пра прыярытэтныя задачы, якія ставіць перад сабой Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. А таксама пра значныя праекты, якія рэалізавала грамадская арганізацыя пад яе кіраўніцтвам. На пытанне, якімі якасцямі павінна вызначацца жанчына-лідар, Таццяна Філімонава адказала так:

– Першым складнікам поспеху з’яўляецца любоў да Радзімы. І, канешне, важна добрасумленна выконваць сваю працу. Сёння любая жанчына здольная дабіцца вялікіх поспехаў, для гэтага неабходна многа і ўпарта працаваць, не шкадуючы сіл і часу. Жанчына-лідар павінна быць упэўненай у сабе, не баяцца памылак і цяжкасцей.

«Шчасце – гэта калі ўсё добра»

Выхавацелі, хлопчыкі і дзяўчаткі дзіцячага садка №3 горада Дзяржынска выступаюць на ранішніках у касцюмах, якія пашыла кастэлянка гэтай установы Тамара Рыбак. Да сваёй працы жанчына ставіцца з любоўю. Амаль паўстагоддзя яна пражыла ў шчаслівым шлюбе з мужам Якавам Аляксандравічам, вырасціла сына – чэмпіёна свету. Сёння Юрый Якаўлевіч Рыбак – Заслужаны майстар спорту, чатырохразовы чэмпіён свету па самба і шасціразовы – Еўропы, двухразовы прызёр першынстваў свету і Еўропы па дзюдо, галоўны трэнер Нацыянальнай зборнай Беларусі па самба. Бацькі ганарацца выступленнямі і перамогамі сына.

Тамара Рыбак – пераможца рэспубліканскага конкурсу БСЖ «Жанчына года – 2022» у намінацыі «Мацярынская слава».

– Перамога ў такім конкурсе – вялікі гонар, – адзначае яна. – У нашай краіне столькі таленавітых і цудоўных жанчын, вартых узнагарод!

На думку Тамары Аляксандраўны, шчасце – вельмі простае. Шчаслівы той чалавек, які кожную раніцу прачынацца з думкай: «Усё добра!».

«Мой манастыр»

Так гаворыць пра тэатр актрыса Наталля Чамадурава. Яна служыць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага ўжо 58 гадоў. Тэатралы са стажам напэўна памятаюць яе лэдзі Макбет у славутай пастаноўцы, Гелу ў «Майстрах», доктара Мацільду фон Цанд у «Фізіках».

У мінулым снежні Наталля Чамадурава адзначыла юбілей. Аб сваёй выдатнай сям'і, аб сустрэчы з вялікай Марыяй Бабанавай, аб каханні, узросце і аб сваёй мары актрыса распавяла журналісту «Алесі».

– Самае дзіўнае – я і сёння адчуваю прагу іграць, – кажа актрыса. – У 80 гадоў мне па-ранейшаму хочацца ўразіць гледача, раскрыць на сцэне сваю душу, сказаць гледачу нешта вельмі важнае, што я зразумела пра жыццё, пра цярпенне, пра Веру, Надзею і Любоў.

«Алесі» – 100: жанчыны, гісторыі, вокладкі»

Сёлета часопісу «Алеся» – старэйшаму у Беларусі часопісу для жанчын спаўняецца 100 гадоў. Першы яго нумар выйшаў у лістападзе 1924 года. На працягу стагоддзя часопіс адлюстроўваў жыццё нашай краіны праз вобразы жанчын розных узростаў і прафесій. Гераіні выдання – працаўніцы заводаў і калгасаў, настаўніцы і дактары, жанчыны-дэпутаты і вучоныя, артысткі, мастачкі... Яны рабілі навуковыя адкрыцці, расцілі хлеб, стваралі мастацкія палотны, гадавалі дзяцей і моцна любілі сваю краіну. Іх твары ўсміхаюцца нам з вокладак часопіса.

У новай рубрыцы «Алесі» – 100: жанчыны, гісторыі, вокладкі» будуць прадстаўлены сучасныя беларускі ў вобразах гераінь розных прафесій і перыядаў савецкай эпохі, чые фота былі змешчаны на вокладках выдання. У серыі фотастылізацый выкарыстоўваюцца тыя ж кампазіцыйныя і творчыя прыёмы, што і на старых вокладках. Адкрывае новую рубрыку вядучы бібліятэкар адзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Мілейка ў «вобразе»  бібліятэкара – гераіні вокладкі № 9 «Работніцы і сялянкі» за 1986 год.

Псіхалогія, модныя галаўныя ўборы сезона, гараскоп  

Магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава тлумачыць, якія адносіны называюць «таксічнымі» і ў чым іх небяспека. Дызайнер, магістр мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Марына Машэда распавядае пра модныя галаўныя ўборы  зімовага сезону. Акрамя гэтага, са студзеньскага нумара «Алесі» вы даведаецеся пра тое, як не траўміравацца ў галалёд, пазнаёміцеся з прагнозамі Усходняга гараскопу на 2024 год.

Заставайцеся з «Алесяй» з намі цікава!

Алена ВАЛЕР’ЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.