Вы тут

Калядкі ў студзеньскі марозны дзень


13 снежня ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак» адбылася калядная экскурсія.


Каляда — вялікае штогадовае свята беларусаў у гонар адраджэння сонца ў дзень зімовага сонцастаяння. 25 снежня (7 студзеня) людзі не проста сустракалі Новы год — яны верылі, што ў гэты дзень адбываецца зараджэнне новага свяціла і сельскагаспадарчай дзейнасці.

Лічылася, што сонца непарыўна звязана з лёсам, таму чалавек прасіў яго аб дапамозе, калі былі цяжкасці і няўдачы. Таксама сонца павінна было супрацьстаяць злу, змроку і холаду.

Такім чынам, выкананне калядак — гэта абрады, прысвечаныя богу сонца, якія паказваюць асаблівае стаўленне нашых продкаў да свяціла.

Каляды пачыналіся са святочнай вячэры, якая называлася Шчодрая куцця.

У дом прыходзілі калядоўшчыкі, неслі калядную зорку. Цэнтральнай дзеючай асобай шчадроўнага гурту была «каза» — жвавы, здатны да танцаў хлопец (альбо дзяўчына), апрануты ў вывернуты кажух. Ён трымаў у руках ці апранаў на галаву зробленую з дрэва або з паперы галаву казы. «Казу» суправаджаў павадыр, які павінен быў умець складна гаварыць. У гурт таксама ўваходзілі музыканты, механошы, песеннікі, якія падтрымлівалі галоўных дзеючых асоб.

Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінен быў запрасіць іх да сябе ў хату, інакш – верылі сяляне – на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэнкі. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

Гаспадар выносіў калядоўшчыкам хлеб, сала, мяса, садавіну, каўбасы, бліны.

Усё гэта яны складалі ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэйшай.

Часта сігналам несці пачастунак быў момант, калі Каза падала на падлогу і быццам памірала. Гэта азначала вялікае няшчасце: значыць, не будзе ўраджаю і дабрабыту. Трэба ажывіць казу: прынесці пачастункаў. І калядоўшчыкі спявалі адпаведныя песні.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.