Вы тут

Прыём грамадзян, павышэнне якасці, даніна памяці


24 студзеня Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г. Мінску. Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце.


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прынялі ўдзел у пасяджэнні «Дэпутацкага клуба», якое адбылося ў агенцтве «Мінск-Навіны» і было прысвечана Году якасці.

У ходзе дыскусіі на актуальную тэму Таццяна Рунец падкрэсліла, што «падняць якасць жыцця ўсёй краіны на больш высокі ўзровень магчыма толькі ў тым выпадку, калі кожны беларус вызначыць для сябе свой асабісты план па павышэнні якасці сваёй працы, свайго жыцця і будзе старанна яго прытрымлівацца»..

Валерый Бельскі запэўніў, што заканадаўчыя і прадстаўнічыя органы атрымаюць якасных выбраннікаў, якім на працягу пяці гадоў наш народ будзе давяраць заканатворчасць, звароты і прадстаўніцтва краіны на міжнароднай арэне. Акрамя таго, сенатар звярнуў увагу, што падчас правядзення перадвыбарнай кампаніі трэба правільна ацэньваць інфармацыю ў сацсетках і на іншых платформах, не паддавацца правакацыям.


Члены Савета Рэспублікі Таццяна Абель, Аляксандр Ляхаў, Алег Слінько, Ала Смаляк і Андрэй Шышкін прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў мемарыяльным комплексе «Ала» ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, прысвечаным 80-й гадавіне трагедыі спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі. 

«Памяць аб страшнай трагедыі вёскі Ала, іншых населеных пунктаў, якія паўтарылі лёс Хатыні, ніколі не павінна быць сцёртая. Немагчыма ўявіць, праз якія мукі, боль давялося прайсці жыхарам Алы і навакольных вёсак, якіх спалілі, забілі карнікі. А вяскоўцы проста марылі выхоўваць сваіх дзяцей, збіраць ураджай з хлебных ніў, радавацца кожнаму пражытаму дню. Але гэтаму спраўдзіцца не было наканавана», — адзначыла член Савета Рэспублікі Ала Смаляк, падкрэсліўшы, што сучасныя пакаленні павінны зрабіць усё, каб праўда пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны была захавана і перададзена новым пакаленням.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.