Эфектыўная работа эканомікі забяспечыла рост рэальных даходаў насельніцтва. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы дынаміку асноўных макраэканамічных паказчыкаў па выніках 10 месяцаў бягучага года, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Як раней адзначаў Нацыянальны статыстычны камітэт, ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку вырас на 3,8 працэнта. Такім чынам, планавае заданне па году выканана з апярэджаннем.
Паводле слоў Андрэя Картуна, асноўным драйверам росту застаецца прамысловасць: яе ўклад у прырост ВУП большы за 60 працэнтаў. «Асноўная прыбаўка ў кастрычніку атрымана ў машынабудаванні, вытворчасці бытавой тэхнікі і легкавых аўтамабіляў, лёгкай прамысловасці. Паскарэнне таксама адзначаецца ў рознічным гандлі — 107,6 працэнта і аптовым гандлі — 113,2 працэнта. Добрую дынаміку дэманструе будаўніцтва — тэмп росту 108,8 працэнта. У дадатнай зоне замацавалася сельская гаспадарка (101,2 працэнта). Высокія тэмпы па малаку, мясе жывёлы і птушкі. Чацвёрты месяц запар назіраецца аднаўленчы трэнд у IT-галіне. Важна, што прадукцыя не ідзе на склад: запасы прадаўжаюць скарачацца — за апошнія паўгода амаль на Br1 млрд», — расказаў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Як растлумачыў Андрэй Картун, трэнд на зніжэнне запасаў абумоўлены ростам продажаў на знешніх рынках. «Фізічныя аб’ёмы экспарту тавараў у студзені-верасні выраслі больш як на чвэрць. Вартасныя аб’ёмы паставак максімальныя за апошнія 11 гадоў. За верасень экспарт тавараў і паслуг дасягнуў $4,2 млрд, а сумарнае дадатнае сальда — рэкордных у бягучым годзе $370 млн. Падтрыманню высокага ўзроўню канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на доўгатэрміновым трэку будуць садзейнічаць высокія тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал — плюс 13,3 працэнта. Прычым затраты на набыццё машын і абсталявання павялічыліся амаль на трэць. Эфектыўная работа эканомікі забяспечыла высокі ўзровень зарплаты — Br1940 у верасні. Таксама з 1 верасня 2023 года на 5 працэнтаў выраслі працоўныя пенсіі. Росту даходаў насельніцтва ў рэальным выражэнні садзейнічае нізкі ўзровень індэкса спажывецкіх цэн: 3,7 працэнта ў гадавым выражэнні. Паводле нашых ацэнак, да канца года інфляцыя складзе каля 5,5 працэнта», — рэзюмаваў ён.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Зарплата плюс сацыяльны пакет.
Купіць кватэру ў іншым горадзе, не прыязджаючы ў яго.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.