Вы тут

Галоўчанка: Па краіне яна развіваецца сур’ёзнымі тэмпамі


Праграма «1 раён — 1 праект», ініцыяваная кіраўніком дзяржавы, па краіне развіваецца сур’ёзнымі тэмпамі. Пра гэта па выніку рабочай паездкі ва Ушацкі раён журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае БелТА.


Раман Галоўчанка наведаў ва Ушацкім раёне цэх па перапрацоўцы бялкова-тлушчавай сыравіны філіяла «Ушацкі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт», які ўключаны ў праграму «1 Раён — 1 праект», і распавёў, як дадзеная праграма рэалізуецца ў Беларусі. «Сучасная вытворчасць. У кароткія тэрміны ўзведзена. Такіх павінна быць шмат. І па краіне праграма, якая фактычна ініцыяваная кіраўніком дзяржавы і за якую адказвае ўрад, развіваецца сур’ёзнымі тэмпамі. Калі ў нас на пачатак мінулага года было 126 праектаў, і мы іх з цяжкасцю выціскалі, то да канца года іх было каля 160, а сёння іх ужо 190. Колькасць расце пастаянна. З гэтых праектаў каля 20 завершаны, уведзены ў эксплуатацыю аб’екты агульным коштам каля Br1,4 млрд.асваенне сродкаў ідзе пастаянна, і кожны праект стаіць на асобным маніторынгу Міністэрства эканомікі. Графікі ўсе анлайн адсочваюцца. Калі дзесьці нейкае прасяданне, то тут жа прымаюцца меры рэагавання», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Гаворачы аб актыўнасці ўдзелу ў праграме, Раман Галоўчанка пазначыў вобласці і раёны з найбольшай колькасцю такіх ініцыятыў. «З часам усе рэгіёны ўключыліся ў праграму. Чаму? Таму што дастаткова выгадныя ўмовы фінансавання прадастаўляюцца. Гэта значыць 8-працэнтны крэдыт на працяглы тэрмін для цяперашніх умоў-гэта вельмі добрыя ўмовы. Калі казаць пра тое, дзе ж найбольшая актыўнасць, то гэта цалкам лагічна і апраўдана, што там, дзе не трэба рабіць вялікія капіталаўкладанні ў інжынерныя сеткі, гэта значыць там, дзе развіта інфраструктура. Больш за ўсё гэта Мінская вобласць, таму актыўна ўключыліся Дзяржынскі раён, Салігорскі, Смалявіцкі, Барысаўскі. Там па 5-6 праектаў. Крупскі, Капыльскі — там па 2-3 праекты. І ўсе іншыя рэгіёны падцягваюцца», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Як прыклад Раман Галоўчанка прывёў праект па вытворчасці сыравіны для нафтахімічнай прамысловасці на Магілёўшчыне. «Такія праекты рознага маштабу будуць у кожным рэгіёне. Мы папулярызуем гэтую праграму, спрабуем на такіх добрых, паспяховых кейсах прадэманстраваць прывабнасць праграмы і абудзіць ініцыятыву знізу», — акцэнтаваў увагу прэм’ер-міністр.

Адносна Ушацкага раёна Раман Галоўчанка сказаў, што тут пакуль рэалізуецца толькі адзін праект з гэтай праграмы, хай і досыць салідны. «Гэтага ўсё роўна недастаткова. Будзем далей думаць, будзем далей знаходзіць гісторыі поспеху», — падсумаваў кіраўнік урада.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.