Вы тут

Беларусь прапрацоўвае свой удзел у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці


Беларусь прапрацоўвае ўдзел сваіх будаўнікоў у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Калі ў сферы тавараабароту будаўнічых матэрыялаў у нас пастаянны рост, добры поспех, мы разумеем далейшыя шляхі развіцця, то ў сферы паслуг ёсць пэўныя нюансы. Мы з калегамі абмяркоўвалі магчымасць удзелу беларускіх будаўнікоў у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў. Мы вызначылі пералік для праектавання, раён, дзе ў прынцыпе можам сумесна адпрацаваць пэўныя варыянты супрацоўніцтва. Так што спадзяюся, што ў гэтай сферы таксама будуць добрыя вынікі ў бліжэйшы час», — сказаў Алег Швец.

Паводле яго слоў, разглядаюцца праекты па будаўніцтве паліклінік, дзіцячых садкоў і школ, жылых раёнаў (пачынаючы з планіроўкі тэрыторый).

Беларуская ўрадавая дэлегацыя ўчора прыбыла з рабочым візітам у Астрахань. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Таксама ў праграме візіту было наведванне прадпрыемстваў ТАА ПКФ «Дюна-АСТ», ТАА «БТ СВАП», ТАА «Гекса-Лотос».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.