Вы тут

Віншуем навасёлаў: У Заводскім раёне сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё двух шматкватэрных дамоў на вуліцы Ангарскай


1 лютага ў Заводскім раёне сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё двух шматкватэрных дамоў на вуліцы Ангарскай — № 17б і № 21.


Кіраўнік адміністрацыі Завадскога раёна сталіцы Сяргей Масляк павіншаваў навасёлаў з атрыманнем ключоў ад новых кватэр.

Праектам «Жылая забудова тэрыторыі ў межах вуліц Ангарскай — Магнітнай» прадугледжана будаўніцтва 8-мі шматкватэрных жылых дамоў у канструкцыях ААТ «МАПІД», агульная плошча жылога фонду складае 75 809 кв.метраў (тры 16-ці павярховыя, пяць 19-ці павярховых дамоў); рэканструкцыя вул. Магнітнай, рэканструкцыя вул. Ангарскай з пракладам веладарожкі,  светлафорная рэгуляванне, будаўніцтва інжынерных сетак і збудаванняў, будаўніцтва двух кабельных ліній 10 кВ ў аднафазным выкананні ад ПС «Дражня», будаўніцтва аб’ектаў абслугоўвання, будаўніцтва 2-х шматузроўневых адкрытых аўтастаянак на 292 машынамесцы кожная, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

 

У цяперашні час вядзецца будаўніцтва 4-х жылых дамоў, 2 жылыя дамы ўведзены ў эксплуатацыю 30.10.2023.

За 2023 год на тэрыторыі раёна ўведзена ў эксплуатацыю 55 156 кв. метраў жылля, што складае 105,5% ад даведзенага задання па ўводзе жылля (6 шматкватэрных жылых дамоў і індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва).

Ва ўрачыстай абстаноўцы ключы ад новай кватэры першай атрымала шматдзетная сям’я Дзяніса і Юліі Камейкі. Па традыцыі Дзяніс і Юлія спачатку запусцілі ў сваю першую кватэру котку Мурку.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.