Вы тут

Указам Прэзідэнта ў Беларусі ўстаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на ЖКП на 2024 год


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў указ № 41, якім устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажываемую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў жылых дамах. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.


Фота БелТА

У выніку жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг павысяцца ў 2024 годзе на Br20 (0,5 базавай велічыні).

Павышэнне тарыфаў будзе праведзена ў два этапы:

з 1 студзеня — на жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br10, 35;

з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br9,65.

Адпаведна плацяжы для насельніцтва (у разліку на тыповую двухпакаёвую кватэру) у ацяпляльны перыяд складуць прыкладна Br173,15 у месяц, у летні — Br132,86.

Паводле разлікаў МАРГ, у 2024 годзе ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек пры двух працуючых і атрымліваючых сярэднерэспубліканскі заробак складзе 4,1%, сям’і з двух пенсіянераў — 9,1%.

Пры гэтым ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнута работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем’ям адрасна пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.

Акрамя гэтага, указам прадастаўлена права мясцовым органам улады кампенсаваць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў выдаткі арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, на электраэнергію, спажываемую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах, якія не пакрываюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.