Вы тут

У сталічнай школе правялі мерапрыемства, прысвечанае вываду савецкіх войскаў з Афганістана


7 лютага ў сярэдняй школе № 131 г. Мінска адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.


Перад пачаткам мерапрыемства ўсе ахвочыя маглі азнаёміцца з выставамі зброі і ўзнагарод, падрыхтаванымі воінамі-інтэрнацыяналістамі.

Пасля ўносу Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Сяргей Масляк: «15 лютага 1989 года савецкія войскі пакінулі тэрыторыю Афганістана. Так скончылася дзесяцігадовая вайна, у якой Савецкі Саюз страціў звыш 15 тысяч сваіх грамадзян. Напярэдадні 35-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, тымі, хто на сваіх плячах з гонарам і годнасцю вынес суровыя выпрабаванні, якія сталі трагедыяй для ўсяго народа. Падзяляем увесь боль страты з роднымі і блізкімі загінуўшых воінаў, аддаём даніну павагі ўсім удзельнікам баявых дзеянняў. Многія воіны-інтэрнацыяналісты і ветэраны, якія прайшлі горан „гарачых кропак“, па-ранейшаму ў страі. Вы ўносіце вялікі ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі нашага раёна. Выказваем вам шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за мужнасць і стойкасць...».

У ходзе мерапрыемства таксама выступілі воіны-інтэрнацыяналісты: старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» палкоўнік Уладзімір Шокаў, старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі ГА «БСВВА» Віктар Казачонак, старшыня грамадскага аб’яднання інвалідаў вайны ў Аўганістане Сяргей Красоўскі.

Выступае кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Сяргей Масляк

Выступае старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Уладзімір Шокаў

Навучэнцы ўстановы адукацыі прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную той нядаўняй неабвешчанай вайне.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.