Вы тут

Мерапрыемствы Саюзнай дзяржавы дакажуць, что «Славянская культура — нешта недасяжнае»


У 2024 годзе мерапрыемстваў культурнага і адукацыйнага характару на прасторы Саюзнай дзяржавы будзе больш. Іх каляндар і асаблівасці правядзення абмеркавалі падчас пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі. У размове з журналістамі старшыня камісіі, першы намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы Федэральнага Сходу РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў Мікалай Бурляеў падкрэсліў, што камісія маладая, таму планы ў яе грандыёзныя. «Калі мы прыйшлі ў гэтую камісію, то ўбачылі ўсяго 11-12 праектаў у галіне культуры, навукі і адукацыі. І мы палічылі гэта недастатковым для таго, каб развіваць і культуру, і навуку, і адукацыю Саюзнай дзяржавы. 


Фота: БелТА

Мы прапанавалі каля 40 новых праектаў, але яны вельмі цяжка праходзяць, паколькі тая дакументацыя, якая патрабуецца ад аўтараў праектаў, вельмі грувасткая, усе гэтыя патрабаванні цяжка прайсці творчым людзям, гэта такі больш рыначны падыход, а асабіста для мяне, які ўсё жыццё аддаў культуры, паняцці «культура» і «рынак» несумяшчальныя, тут трэба мераць іншымі катэгорыямі. Таму тут у мяне вельмі шмат пытанняў, але ў нас яшчэ ёсць час папрацаваць, падумаць усім разам. Бо я ўпэўнены, што ўсё мы хочам дабра для культуры, для навукі і для адукацыі. Работы шмат, але дарогу адолее той, хто ідзе», — расказаў ён.

Мікалай Бурляеў распавёў пра некаторыя новыя праекты, прапанаваныя камісіяй. Сярод іх, напрыклад, маладзёжны хор прафесіяналаў экстра-класа, сабраны з 30 выпускнікоў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі і 20 выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Аркестр прапануецца стварыць па мадэлі ўжо створанага саюзнага аркестра пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета. «У нашых краінах ёсць вельмі таленавітыя галасы, каб стварыць малады хор, які будзе спяваць усё: і беларускія, і рускія песні, і духоўную музыку, і класіку», — падкрэсліў Мікалай Бурляеў. Па яго словах, плануецца стварыць аналагічны знакамітаму «Славянскаму базару» славянскі форум.

«Мы не займаемся эстрадай, шоу-бізнесам, таму што не лічым шоу-бізнес культурай. Я ўжо ў нашым парламенце гаварыў аб тым, што ў Мінкультуры павінны задумацца аб тым, каб вывесці шоу-бізнес з паняцця «культура», таму што гэта не культура, гэта бізнес, прыбытковы промысел, які паніжае духоўны ўзровень нашага народа і нашай Саюзнай дзяржавы.Таму Славянскі форум мастацтваў, які будзе створаны ў Маскве, гэта будзе дадатак да «Славянскага базару». Вось толькі форум будзе займацца высокай музыкай, будуць запрошаныя найлепшыя аркестры, у нас ёсць Валерый Гергіеў, Юрый Башмет, Уладзімір Федасееў, будзем запрашаць з Сербіі, з нашых брацкіх краін, каб паказаць усю вышыню славянскай культуры. А гэтая вышыня не ў шоу-бізнесе. Славянская культура — гэта нешта недасяжнае ў галіне музыкі, літаратуры, жывапісу, тэатра, кіно, гэта асаблівая культура. Вось гэтым і будзе займацца Славянскі форум мастацтваў. Ёсць яшчэ вельмі шмат праектаў, якія давядзецца адстойваць, даказваць і расказваць выканаўчай уладзе, наколькі гэта важна, для таго каб Саюзная дзяржава прадставіла ўсяму свету мадэль новай дзяржавы, цывілізацыі, абсалютна новай, прасветленай, гарманічнай, высокай па памкненнях, таленавітай, на якую ўвесь свет будзе глядзець. І Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка амаль паралельна прынялі свае ўказы аб дзяржаўнай культурнай палітыцы, якія і ў Расіі, і ў Беларусі аналагічна грунтуюцца на традыцыйных духоўна-маральных катэгорыях. Вось гэта мы будзем праводзіць у жыццё», — адзначыў Мікалай Бурляеў.

Сёлета пройдуць і ўжо знаёмыя мерапрыемствы. Сярод іх алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы, з’езд юных эколагаў, форум «Расія і Беларусь. Агульная гісторыя, агульны лёс», конкурс навукова-тэхнічнай творчасці, грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена, форум ВНУ Саюзнай дзяржавы. Мноства мерапрыемстваў будзе прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкаванню перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Самае знакавае — акцыя «Цягнік Памяці». Сёлета арганізатары плануюць пашырыць колькасць удзельнікаў акцыі, запрасіць маладых людзей з іншых краін. Таксама на прасторы Саюзнай дзяржавы будуць праходзіць мерапрыемствы сацыяльнага блока, накіраваныя на захаванне культурна-гістарычных каштоўнасцяў Беларусі і Расіі.

Падчас пасяджэння члены камісіі падвялі папярэднія вынікі выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2023 год па кірунках дзейнасці Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».