Вы тут

Пярцоў расказаў, як ідзе работа па стварэнні медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў распавёў журналістам аб тым, як  ідзе работа па стварэннс медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.


«Кіраўнікамі дзяржаў на Вышэйшым дзяржсавеце было прынята рашэнне аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Мы яе завем саюзным медыяхолдынгам. Туды ўвойдуць адзін тэлеканал, некалькі друкаваных СМІ і рэдакцыя, якая будзе займацца адаптацыяй кантэнту, стваранага тэлеканалам і рэдакцыямі друкаваных СМІ, і стварэннем уласнага кантэнту лічбавых медыя, сацсетак, класічнага інтэрнэту, месэнджэраў, — расказаў Уладзімір Перцоў.- Наша рабочая група падыходзіць да завяршэння статутных дакументаў — гэта статут кампаніі і міждзяржаўны дагавор, які будзе вызначаць умовы работы гэтай кампаніі і ў Рэспубліцы Беларусь, і ў Расійскай Федэрацыі, паколькі гэта аб’яднанне ўнікальнае і ні ў адным з нацыянальных заканадаўстваў не прапісана форма існавання такой медыякампаніі».

«Я думаю, што да канца года мы ўжо ўбачым абрысы і рэгістрацыю базавай аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі ў Расіі, абрысы кадравага складу і нейкія праекты, якія будзе ажыццяўляць гэта арганізацыя», — дапоўніў міністр.

Сёння праходзіць пасяджэнне калегіі Мінінфарма «Аб выніках работы галіны ў 2023 годзе і асноўных задачах Міністэрства інфармацыі на 2024 год». У калегіі Мінінфарма прымаюць удзел прадстаўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, ідэалагічны актыў краіны.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.